_______

Разделы


Календарь

«    Ноябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Ноябрь 2026 (8)
Октябрь 2026 (19)
Сентябрь 2026 (26)
Август 2026 (21)
Июль 2026 (8)
Июнь 2026 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Материалы за 13.11.2026
Люлька Сегодня, 10:35

ЛюлькаУ канцы XVI стагоддзя на беларускіх землях з'явіўся тытунь і адначасова з ім - люлькі, або піпкі, прызначаныя для яго курэння. Традыцыйна яны складаліся са стамеля і цыбука. Як і ўласна тытунь, першапачаткова люлькі імпартаваліся з-за мяжы і каштавалі вялікіх грошай, таму дазволіць іх сабе магла толькі заможная шляхта. З прывазных вылучаліся галандскія (з белай гліны з доўгім маналітным цыбуком) і турэцкія (з белай або чырвонай гліны з драўляным цыбуком) люлькі.
Пазней была наладжана мясцовая вытворчасць з выкарыстаннем замежных формаў. Матэрыяламі для вырабу люлек, акрамя керамікі, таксама былі метал, дрэва, камень, косць. Люлькі лічыліся статуснымі рэчамі, дэманстраваліся падчас сустрэч і агульных сходаў, таму патрабаванні да іх мастацкіх якасцей былі высокія: аздабленне рэльефным арнаментам, фарбаванне, дэкараванне рознакаляровымі палівамі, наданне чашкам формаў жывёл, рыб або міфічных істот, упрыгожванне аправамі, ланцужкамі, накрыўкамі шырока выкарыстоўваліся майстрамі; некаторыя люлькі наогул вырабляліся па асабістых замовах і былі адзінымі ў сваім родзе. З другой паловы XVIII ст., з распаўсюджваннем курэння тытуню ў мяшчанскім асяроддзі, пачалі масава з'яўляцца менш прыгожыя, але больш танныя люлькі.
У беларускай мове люлькай таксама завуць зыбку, калыску для немаўляткі. Цікава, што гэтыя словы-амонімы маюць рознае паходжанне: люлька дзіцячая ўтварылася ад старажытнага калыханкавага напеву "люлі-люлі", а люлька тытунёвая трапіла да нас з земляў Асманскай імперыі, дзе існавала слова "lülä" - "трубка".

Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
 

Мы в сети

Популярное

• Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
• Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
• Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
• Выставка «Знаковая пластина. К 100-летию открытия Берды ...
• Выставка «1939. Приближая единство. Уроженцы Гомельщины ...

Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
Политика в отношении обработки персональных данных
Политика видеонаблюдения