 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Валошка |
17 апреля 2026 |
 |
 |
 Прыгажуня Беларусь завецца сінявокай ня толькі з-за багацця азёр, але і дзякуючы россыпам у палях і лугах кветак цудоўнага, глыбокага, насычанага сіняга колеру - васількоў, ці, як іх яшчэ прыгожа называюць па-беларуску, валошак. Нашы продкі збіралі іх і сушылі, каб рыхтаваць адвары, якія дапамагалі лячыць хваробы нырак. Здaўнa з пялёcткaў вaлoшкi paбiлi ciнюю фapбy. Выява валошак, што цягнуцца да неба з азімага хлеба, настолькі глыбока захавана ў сэрцы кожнага з нас, што складана пералічыць усе літаратурныя творы, псеўданімы пісьменнікаў, назвы зборнікаў, у якіх згадваецца назва гэтай кветкі. Пра васількі-валошкі пісалі Я. Купала, У. Караткевіч, М. Лынькоў, М. Багдановіч, Н. Гілевіч, П. Броўка і іншыя. Сінія кветачкі расцвіталі і на палотнах беларускіх жывапісцаў, і на айчынных фарфоравых вырабах, з любоўю выведзеныя рукой майстра па роспісе, і на вышытых абрусах, фіранках, сурвэтках. Сёння мы бачым стылізаваную выяву валошкі на плацёжных картках сістэмы Белкарт, на прадукцыі брэнда "Мілкавіта", у сімволіцы авіякампаніі "Белавія", Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Беларускага саюза жанчын. У 2025 годзе валошка стала раслінай года ў Беларусі, а ў 2026-м - упрыгожыла сабой лагатып Года беларускай жанчыны і акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!". Простая кветка колеру неба і чыстых водаў нібы ўвасабляе сабой усю беларускую зямлю. Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Вялікдзень |
10 апреля 2026 |
 |
 |
У нядзелю, 12 красавіка, праваслаўныя хрысціяне будуць адзначаць Вялікдзень - адно з найстаражытных і найвялікшых святаў царкоўнага календара. Невыпадкова ў беларускай мове яно называецца Вялікдзень, а часам Вяліканне, Вялічка. Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, святла над сіламі цемры. Гэта пераходнае свята: яго дата кожны год разлічваецца па месяцова-сонечным календары і, як правіла, выпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая, таму ў традыцыйнай культуры Вялікдзень таксама быў цесна звязаны з абуджэннем прыроды і пачаткам палявых работ. Нашы продкi свята адзначалі вельмі ўрачыста: хадзілi ў царкву на ўсяночную службу, пяклi паскi i калачы, гатавалі багата страў, фарбавалi яйкi, гулялі ў біткі, спявалi велiкодныя песнi. У першы дзень свята па дварах пачыналi хадзiць гурты валачобнiкаў і спяваць таксама старажытныя валачобныя песнi, у якiх элементы хрысцiянскай касмагонii спалучалiся з пажаданнямi плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчасця ўсёй сям'і. З Вялікадня пачыналі вадзіць веснавыя карагоды. Вучым родную мову разам!
|
 |
 |
Выставка «Лицом к лицу. Реконструкция женского образа XI–XII вв.» |
7 апреля 2026 |
 |
 |
 Сегодня в интернете вы можете видеть ролики, где с помощью искусственного интеллекта воссоздают внешний вид людей, живших десятки, сотни или даже тысячи лет назад. На выставке «Лицом к лицу. Реконструкция женского образа XI-XII вв.» мы хотим показать иной подход, в котором главное - наука и творческие умения человека. В рамках работы выставочного проекта «Территория наследия. Радимичи», который знакомит посетителей с особенностями материальной культуры восточнославянского объединения радимичей, были проведены исследования нескольких погребальных комплексов костюма для создания художественных реконструкций женских образов. Рассматривая украшения, посуду и предметы обихода, мы захотели не только в общих чертах рассказать о бытовых и ремесленных занятиях, торговых связях и духовно-культурных представлениях радимичей, но и акцентировать внимание на отдельных людях. На основе изучения находок была создана серия изображений. В Год белорусской женщины мы презентуем портреты наших далеких предшественниц, живших на территории современной Гомельщины в XI-XII вв. У посетителей выставки будет уникальная возможность увидеть не только изображения, но и оригинальные предметы, послужившие основой для их создания. Выставка работает с 28 марта 2026 г. |
 |
|
|
|