_______

Разделы


Календарь

«    Сентябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Сентябрь 2026 (1)
Август 2026 (22)
Июль 2026 (9)
Июнь 2026 (15)
Май 2026 (22)
Апрель 2026 (20)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Гасцінец
Гасцінец 8 мая 2026
ГасцінецКаму ж не падабаецца атрымліваць гасцінцы - пачастункі ці падарункі ад родных або знаёмых, калі тыя завіталі ў госці? Цікава, што, каб патрапіць кудысьці і ўручыць гасцінец, раней - а часам і цяпер - трэба было праехаць па...гасцінцы! Бо першапачаткова гэтае слова азначала вялікі, упарадкаваны шлях (тракт, бальшак).

Гасцінцы на беларускіх землях вядомыя з часоў ранняга сярэднявечча, іх ўзнікненне было абумоўлена самім жыццём: яны звязвалі буйныя гарады, густанаселеныя рэгіёны, цэнтры прамысловай вытворчасці і ў залежнасці ад прызначэння падзяляліся на гандлёвыя, паштовыя і прасёлачныя. Велізарная роля гасцінцаў у эканамічным жыцці краю, ваенных падзеях, адміністрацыйных сувязях, культурным абмене надавала патрэбам іх стварэння і паляпшэння галоўнае значэнне.

Буйныя шляхі будаваліся за кошт казны і мясцовых улад з актыўным удзелам насельніцтва. Гасцінцы з інтэнсіўным рухам былі шырокія (да 15 метраў), абсаджаныя дрэвамі па абодвух баках, часам нават брукаваныя; уздоўж іх размяшчаліся паштовыя станцыі, мытніцы, пастаялыя двары і корчмы.

Паходзіць слова "гасцінец" ад слова "госць", якое ў старажытныя часы азначала не толькі тых, хто едзе з візітам, але і наогул вандроўнікаў, а таксама купцоў.

Вучым родную мову разам!

 

Гасцінец

 

Просмотров: 126
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Вучым родную мову разам з музеем!
  • Вучым родную мову разам з музеем!


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
    IV Международная научно-практическая конференция «Гомел ...
    Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
    «Почтенный сударь» в выставочном проекте «Мелочи жизни»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения