_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2026 (16)
Март 2026 (25)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)
Декабрь 2025 (18)
Ноябрь 2025 (11)

Партнёры

 
Главная страница » Публикации » Вучым родную мову разам з музеем!
Вучым родную мову разам з музеем! 13 февраля 2026
Аловак добра вядомы ўсім, бо грыфель, схаваны ў драўляны корпус, - гэта ці ледзь не самы першы інструмент для творчасці, які трапляе ў нашы рукі ў дзяцінстве. Але чаму ён называецца менавіта так? Беларускае "аловак" паходзіць ад польскага "olowek"; гэтыя словы ўзыходзяць да агульнаславянскага «olowo», якое ў старажытнарускай мове з XI і аж да XVI ст. азначала як волава, так і свінец, а ў землях заходніх славян - толькі свінец. Тым часам, у XIII-XVII стст. для пісьма актыўна выкарыстоўваліся як раз свінцовыя стрыжні, якія пакідалі няяркі, але адрозны след; пазней у свінец сталі дадаваць да траціны волава - з мэтай надання насычанасці рысцы. Сувязь «алоўка» і «волава» прасочваецца і ў такіх архаізмах, як «оловко» (састарэлае абазначэнне графіту) і «оловеник» (як мяркуецца, адмысловая папера для пісьма алоўкам).
Гісторыя «імя» алоўка цікавая, але больш захапляльнымі з'яўляюцца магчымасці творчай рэалізацыі, якія прыхаваныя ў гэтым простым прадмеце. Сапраўдныя шэдэўры стваралі з дапамогай алоўка Жан Агюст Дамінік Энгр, Ілля Рэпін, Валянцін Сяроў, а таксама наш зямляк - вядомы мастак Акім Міхайлавіч Шаўчэнка. Дарэчы, яго шлях у выяўленчым мастацтве пачаўся якраз з двух алоўкаў - чырвонага і сіняга, прывезеных бацькам будучага мастака з працоўнай паездкі. У далейшым адной толькі стрыманай і строгай мовай алоўка Акім Міхайлавіч распавёў на паперы сотні гісторый і вобразаў, поўных энергіі, руху і жыцця. Пазнаёміцца з графічнымі і жывапіснымі работамі класіка беларускага мастацтва можна на выставе «Акім Шаўчэнка. У пошуку», якая зараз экспануецца ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.

Вучым родную мову разам!

 

 

Вучым родную мову разам з музеем!

 

Просмотров: 185
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Аловак
  • Вучым родную мову разам з музеем!


  • Раздел » Публикации
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Выставка живописи и графики "Аким Шевченко. В поиске"
    Чтобы чувствовать. Выставка картин из коллекции Приорба ...
    Временная экспозиция «“Вецер часу не развее памяць нашу ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения