
Дудка - просты, але такі блізкі сэрцу кожнага беларуса музычны інструмент! Нашым продкам яна была знаёмая аж з 2-га тысячагоддзя да нашай эры. Рабіліся традыцыйныя дудкі з розных парод дрэў - з клёну, сасны, ліпы, крушыны, арэшніку, ясеню. Знешне гэты інструмент нагадвае флейту - таксама доўгая трубка з 5-8 бакавымі ігравымі адтулінамі-галаснікамі, да таго ж уладкаваная свістковым прыстасаваннем у верхнім канцы. Дудка на беларускіх прасторах мела шмат лакальных назваў (жалейка, пішчэлка, сапёлка, свірасцелка, шасцяруха), а агульная любоў да яе абумовлівалася, у першую чаргу, яе прыгожым, часам мяккім і павольным, а часам моцным і звонкім, гучаннем, якое нагадвала спевы птушак.