 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Вялікдзень |
10 апреля 2026 |
 |
 |
У нядзелю, 12 красавіка, праваслаўныя хрысціяне будуць адзначаць Вялікдзень - адно з найстаражытных і найвялікшых святаў царкоўнага календара. Невыпадкова ў беларускай мове яно называецца Вялікдзень, а часам Вяліканне, Вялічка. Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, святла над сіламі цемры. Гэта пераходнае свята: яго дата кожны год разлічваецца па месяцова-сонечным календары і, як правіла, выпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая, таму ў традыцыйнай культуры Вялікдзень таксама быў цесна звязаны з абуджэннем прыроды і пачаткам палявых работ. Нашы продкi свята адзначалі вельмі ўрачыста: хадзілi ў царкву на ўсяночную службу, пяклi паскi i калачы, гатавалі багата страў, фарбавалi яйкi, гулялі ў біткі, спявалi велiкодныя песнi. У першы дзень свята па дварах пачыналi хадзiць гурты валачобнiкаў і спяваць таксама старажытныя валачобныя песнi, у якiх элементы хрысцiянскай касмагонii спалучалiся з пажаданнямi плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчасця ўсёй сям'і. З Вялікадня пачыналі вадзіць веснавыя карагоды. Вучым родную мову разам!
|
 |
 |
Выставка «Лицом к лицу. Реконструкция женского образа XI–XII вв.» |
7 апреля 2026 |
 |
 |
 Сегодня в интернете вы можете видеть ролики, где с помощью искусственного интеллекта воссоздают внешний вид людей, живших десятки, сотни или даже тысячи лет назад. На выставке «Лицом к лицу. Реконструкция женского образа XI-XII вв.» мы хотим показать иной подход, в котором главное - наука и творческие умения человека. В рамках работы выставочного проекта «Территория наследия. Радимичи», который знакомит посетителей с особенностями материальной культуры восточнославянского объединения радимичей, были проведены исследования нескольких погребальных комплексов костюма для создания художественных реконструкций женских образов. Рассматривая украшения, посуду и предметы обихода, мы захотели не только в общих чертах рассказать о бытовых и ремесленных занятиях, торговых связях и духовно-культурных представлениях радимичей, но и акцентировать внимание на отдельных людях. На основе изучения находок была создана серия изображений. В Год белорусской женщины мы презентуем портреты наших далеких предшественниц, живших на территории современной Гомельщины в XI-XII вв. У посетителей выставки будет уникальная возможность увидеть не только изображения, но и оригинальные предметы, послужившие основой для их создания. Выставка работает с 28 марта 2026 г. |
 |
 |
Вэлюм |
3 апреля 2026 |
 |
 |
«Чарнушка глянуў - вянок на Ганне, вэлюм спадае да долу, лёгкі, нібы і не важыць нічога. Над белай атласнай кофтачкай, у вэлюме так добра, прыгожа віднеецца смуглявасць яе твару, дужкі броваў, вільготныя, як спелыя вішні ранкам, вочы. "І ўся яна - як вішня! Як кветка з вішні!.." - падумаў Чарнушка...». Вось так паэтычна апісвае класік беларускай літаратуры Іван Мележ у сваім бессмяротным творы «Людзі на балоце» юную нявесту і яе вясельны ўбор, у тым ліку - і вэлюм, лёгкае пакрывала, пашытае з кiсяi, цюлю або карунак i прымацаванае да вянка або iншага галаўнога ўпрыгожвання. У традыцыйнай культуры вясельны вэлюм з'яўляўся сімвалам дзявоцтва нявесты і адначасова - абярэгам ад сурокаў і наслання. Сваё паходжанне слова «вэлюм» вядзе ад лацінскага «velum» - «заслона», «пакрывала». Вучым родную мову разам!
|
 |
|
|
|