 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Бажніца |
13 марта 2026 |
 |
 |
 Беларускае слова «бажнiца» - шматзначнае. У старадаўнія часы ім абазначалі паганскія свяцілішчы, у хрысціянскую эпоху - невялікія іканастасы або нават мініяцюрныя капліцы, якія ўзводзіліся ў месцах, дзе часта здзяйсняліся малітвы: на могілках, каля прыдарожных і прысядзібных крыжоў, над асабліва шанаванымі крыніцамі. Бажніцы маглі быць прамавугольнай і трохкутнай формы, багата ўпрыгожваліся разьбой, выцінанкамі, роспісам, а таксама ручнікамі, якія сімвалізуюць падзяку тых, хто моліцца за выкананне ўзнесеных просьбаў. |
 |
 |
Концертная программа - моноспектакль «Баллада о любви поэта Высоцкого» |
8 марта 2026 |
 |
 |
Сколько историй о Владимире Высоцком вы слышали? А какую из них хранила она? Марина Влади знала его не как символ, не как поэта-легенду. Она знала его как Володю. Его сомнения, его смех, его боль - всё это жило в её памяти и её дневниках. Есть голос, который узнают с первой ноты. Есть строки, которые проживают с первого слова. Есть любовь, которая стала легендой. Приглашаем вас на моноспектакль - в пронзительное путешествие во внутренний мир Владимира Высоцкого. Екатерина Дыбаль создала тонкую, многогранную и очень личную историю. Это баллада не только о любви к женщинам, но и о любви к жизни, к друзьям, к искусству, о страсти, преданности и отчаянии. О том, что было главным топливом для его творчества. Это не взгляд со стороны. Это прямая речь Марины Влади о Владимире Высоцком. Весь спектакль построен на её личных воспоминаниях, письмах и дневниковых записях. Вы увидите знакомые события её глазами, услышите о нём то, что знала только она. Это её история. История любви, которая стала частью истории. В программе прозвучат песни Владимира Высоцкого «Лирическая», «Баллада о любви», «Беда», «Диалог у телевизора», «Як - истребитель», «Москва - Одесса», «Ноль семь», «Я, конечно, вернусь» и другие.
Уважаемые гомельчане и гости нашего города, вас ждут и вам всегда рады в Белой гостиной дворца Румянцевых и Паскевичей! Дата и время проведения: 18 апреля в 16.00.
Смотрите видео в полном тексте новости |
 |
 |
Бурштын |
6 марта 2026 |
 |
 |
 Загадкавым словам «бурштын» у беларускай мове завецца незвычайнай прыгажосці самацвет, вядомы людзям з часоў палеаліту, які валодае шэрагам дзіўных уласцівасцяў: выключным багаццем адценняў (каля 350, ад малочна-белых і празрыста-жоўтых да вінна-чырвоных, зялёных і нават блакітных), здольнасцю хутка награвацца і доўга захоўваць цяпло (за кошт нізкай цеплаправоднасці), а таксама электрызавацца пры трэнні і прыцягваць дробныя лёгкія прадметы. Усё таму, што бурштын - не мінерал, а скамянелая смала дрэў, якія раслі на планеце каля 120 мільёнаў гадоў таму. Зачараваныя амаль цудоўнымі асаблівасцямі самацвету, людзі ў розных кутках зямлі давалі яму розныя «гаворачыя» імёны: старажытныя грэкі - электрон, старажытныя рымляне - сукцынум, арабы - анбар, германцы - бернштайн, што значыць «гаручы камень», бо бурштын яшчэ і лёгка запальваецца, а пры гарэнні прыемна пахне, і гэты водар лічылі гаючым, напрыклад, пры хваробах сэрца. З верхненямецкай праз заходнеславянскія мовы і прыйшло ў нашу мову слова «бурштын». На тэрыторыі сучаснай Беларусі бурштын вядомы з часоў сярэдняга неаліту (IV - сярэдзіна III тыс. да н. э.). Самыя раннія вырабы з самацвета ў фондах музея - гэта падвескі, якія датуюцца 2300-1800 гг. да н.э. (перыяд бронзавага веку) і паступілі на нашы землі па «бурштынавым шляху» з тэрыторыі Прыбалтыкі. Самымі шматлікімі ў музейным археалагічным зборы бурштыну з'яўляюцца каралі розных форм, якія адносяцца да перыяду канца X - XI стст. Цяпер у Брэсцкай вобласці, Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці вядомы мясцовыя паклады сонечных самацветаў, якія ўтварыліся ў выніку руху ледавікоў 700 тысяч гадоў таму. Прадмет з бурштыну, які мы прэзентуем вам сёння, можна ўбачыць на выставе «Тэрыторыя спадчыны. Радзімічы».
Вучым родную мову разам!
|
 |
|
|
|