 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" |
19 февраля 2026 |
 |
 |
 Дарагія сябры!
20 лютага 2026 г., напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца штогод 21 лютага, будзе праведзена дадатковая куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Вы пазнаёміцеся з творчымі шляхам і пошукам нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Карма Добрушскага раёна - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама са знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара.
Чакаем вас 20 лютага 2026 г. а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў! Будзе цікава!
Кошт наведання куратарскай экскурсіі, а таксама пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў - 15 руб. Дзецям да 7 гадоў у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.
Інфармацыя па тэл.: (232) 50-95-96
|
 |
 |
Аловак |
13 февраля 2026 |
 |
 |
 Аловак добра вядомы ўсім, бо грыфель, схаваны ў драўляны корпус, - гэта ці ледзь не самы першы інструмент для творчасці, які трапляе ў нашы рукі ў дзяцінстве. Але чаму ён называецца менавіта так? Беларускае «аловак» паходзіць ад польскага «olowek»; гэтыя словы ўзыходзяць да агульнаславянскага «olowo», якое ў старажытнарускай мове з XI і аж да XVI ст. азначала як волава, так і свінец, а ў землях заходніх славян - толькі свінец. Тым часам, у XIII-XVII стст. для пісьма актыўна выкарыстоўваліся як раз свінцовыя стрыжні, якія пакідалі няяркі, але адрозны след; пазней у свінец сталі дадаваць да траціны волава - з мэтай надання насычанасці рысцы. Сувязь «алоўка» і «волава» прасочваецца і ў такіх архаізмах, як «оловко» (састарэлае абазначэнне графіту) і «оловеник» (як мяркуецца, адмысловая папера для пісьма алоўкам). Гісторыя «імя» алоўка цікавая, але больш захапляльнымі з'яўляюцца магчымасці творчай рэалізацыі, якія прыхаваныя ў гэтым простым прадмеце. Сапраўдныя шэдэўры стваралі з дапамогай алоўка Жан Агюст Дамінік Энгр, Ілля Рэпін, Валянцін Сяроў, а таксама наш зямляк - вядомы мастак Акім Міхайлавіч Шаўчэнка. Дарэчы, яго шлях у выяўленчым мастацтве пачаўся якраз з двух алоўкаў - чырвонага і сіняга, прывезеных бацькам будучага мастака з працоўнай паездкі. У далейшым адной толькі стрыманай і строгай мовай алоўка Акім Міхайлавіч распавёў на паперы сотні гісторый і вобразаў, поўных энергіі, руху і жыцця. Пазнаёміцца з графічнымі і жывапіснымі работамі класіка беларускага мастацтва можна на выставе «Акім Шаўчэнка. У пошуку», якая зараз экспануецца ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
13 февраля 2026 |
 |
 |
 Аловак добра вядомы ўсім, бо грыфель, схаваны ў драўляны корпус, - гэта ці ледзь не самы першы інструмент для творчасці, які трапляе ў нашы рукі ў дзяцінстве. Але чаму ён называецца менавіта так? Беларускае "аловак" паходзіць ад польскага "olowek"; гэтыя словы ўзыходзяць да агульнаславянскага «olowo», якое ў старажытнарускай мове з XI і аж да XVI ст. азначала як волава, так і свінец, а ў землях заходніх славян - толькі свінец. Тым часам, у XIII-XVII стст. для пісьма актыўна выкарыстоўваліся як раз свінцовыя стрыжні, якія пакідалі няяркі, але адрозны след; пазней у свінец сталі дадаваць да траціны волава - з мэтай надання насычанасці рысцы. Сувязь «алоўка» і «волава» прасочваецца і ў такіх архаізмах, як «оловко» (састарэлае абазначэнне графіту) і «оловеник» (як мяркуецца, адмысловая папера для пісьма алоўкам). |
 |
 |
Абраз |
6 февраля 2026 |
 |
 |
 Абраз - свяшчэнная выява Ісуса Хрыста, Божай Маці, святых і анёлаў, у хрысціянстве (асабліва ў праваслаўі) ушанаваная згодна догмату, які быў сфармуляваны на Сёмым Усяленскім саборы ў 787 годзе. Слова прыйшло ў беларускую мову з царкоўнаславянскай, дзе «образъ» абазначае «сімвал», «змест», «падабенства», «аблічча». Самабытная беларуская іканапісная школа складалася на працягу некалькіх стагоддзяў на аснове візантыйскіх і старажытнарускіх традыцый пад уплывам ідэй эпохі Адраджэння, барока і класіцызму. Для яе характэрныя светлы каларыт, лірычнасць, аб'ёмнасць і перспектыўнасць выяў, арнаментальныя фоны. Асобнага згадвання заслугоўвае «народны» іканапіс - абразы, выкананыя мастакамі-самавукамі без выканання строгіх канонаў. Падобныя абразы адрозніваліся наіўнасцю і чуллівай непасрэднасцю выяў, але адначасова ярка адлюстроўвалі асаблівасці лакальных мастацкіх традыцый.
Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Открытие временной экспозиции "Дамская сумочка" |
6 февраля 2026 |
 |
 |
 Дорогие друзья! Вчера во дворце Румянцевых и Паскевичей открылась новая выставка «Дамская сумочка», на которой представлены предметы из частного собрания гомельского коллекционера Сергея Путилина. Она разместилась в постоянно действующей экспозиции "Жилой интерьер конца XIX - нач. XX века" и дала старт целому выставочному проекту под названием «Мелочи жизни». На открытии посетители познакомились с изысканными вещицами, популярными у дам прошлых лет. Среди них - различные варианты сумок всевозможных форм, размеров и материалов: бисерные, из металлических плетеных звеньев на ручке-цепочке, сумочки-мешочки, ридикюли. Совсем рядом разместилось содержимое этих сумочек. На выставке вы увидите, чем наполняли эти драгоценные аксессуары дамы того времени: изящными флаконами для помад и пудреницами, тонкими перчатками, карманными часами, зеркальцами и множеством других личных мелочей, раскрывающих быт и нравы ушедших столетий. Ждем Вас во дворце Румянцевых и Паскевичей! |
 |
 |
Куратарская экскурсія па выставе “Акім Шаўчэнка. У пошуку” |
5 февраля 2026 |
 |
 |
 Дарагія сябры!
У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" кожную першую пятніцу месяца запланавана правядзенне куратарскіх экскурсій па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Яны пазнаёмяць вас з творчым шляхам нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Карма Добрушскага раёна - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама з творчымі пошукамі і знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара.
Таму чакаем вас 6 лютага 2026 г. а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў на куратарскай экскурсіі!
Кошт наведання куратарскай экскурсіі, а таксама пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў - 15 руб. Дзецям да 7 гадоў у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.
Інфармацыя па тэл.: (232) 50-95-96 Чакаем вас!
|
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
2 февраля 2026 |
 |
 |
 Сябры! Гомельскі палацава-паркавы ансамбль з задавальненнем далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё". З 6 лютага 2026 г. мы пачынаем віртуальную рубрыку «Вучым родную мову разам з музеем!». Абрус, бэз, каханне - словы з нашай роднай мовы, што лашчаць слых і кранаюць асаблівыя струны ў душы кожнага з нас. У новым праекце кожную пятніцу мы будзем перагортваць старонкі віртуальнага слоўніка і атрымліваць асалоду ад паэтычнасці і непаўторнасці родных слоў, якія абазначаюць самыя розныя з'явы наваколля - ад прадметаў да пачуццяў і перажыванняў, а ілюстрацыямі стануць творы мастацтва і гістарычныя артэфакты з музейнага збору. Акрамя таго, кожную першую пятніцу месяца мы будзем ладзіць куратарскія экскурсіі па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Яны пазнаёмяць вас з творчым шляхам нашага знакамітага земляка - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама з творчымі пошукамі і знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара. Першая куратарская экскурсія па выставе адбудзецца 6 лютага а 16 гадзіне. А прыемным бонусам у лютым стане яшчэ адна экскурсія па выставе, што адбудзецца 20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы. Сачыце за нашымі навінамі!
Вучым родную мову разам!
Чытайце артыкул аб удзеле музея ў праекце на сайце інфармацыйнага агенцтва БелТА. |
 |
|
|
|