_______

Разделы


Календарь

«    Сентябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Сентябрь 2026 (1)
Август 2026 (22)
Июль 2026 (9)
Июнь 2026 (15)
Май 2026 (22)
Апрель 2026 (20)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Жужаль
Жужаль 17 июля 2026
ЖужальАрхеалагічныя знаходкі важна разглядаць у комплексе і дэталях. Часам самы незразумелы на першы погляд прадмет можа аказацца неабходным звяном для інтэрпрэтацыі тых ці іншых аб'ектаў, вызначэння характару заняткаў насельніцтва на пэўным часовым адрэзку.

Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца жужаль (шлак). Гэта пабочны прадукт або адход пры плаўцы металаў. Знаходкі жужаля пры археалагічных даследаваннях сведчаць пра наяўнасць металургічнай вытворчасці.

На тэрыторыі Беларусі вытворчасць жалеза вядома з сярэдзіны I тыс. да н.э. па матэрыялах раскопак помнікаў мілаградскай археалагічнай культуры (гарадзішчы Мохаў і Гарошкаў у Лоеўскім і Рэчыцкім раёнах суадносна). Сыравінай для яго выступалі мясцовыя балотныя і лугавыя руды. А сам працэс павязаны з плаўкай гэтых кампанентаў у гліняных печах-домніцах, дзе палівам выступаў дравесны вугаль. Жужаль утвараецца з пустой пароды руды і флюсаў. У печы ён плавіцца і ўсплывае на паверхню вадкага металу, выконваючы ахоўную ролю, а пасля застывання выглядае як шклопадобная ці каменепадобная маса.

На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гомеля сёння, дзякуючы археалагічным даследаванням пад кіраўніцтвам А. А. Макушнікава, вядомыя два самыя раннія вытворчыя ўчасткі, звязаныя з чорнай металургіяй. Яны размяшчаліся на краях тэрасы з боку яра рэчкі Гамяюк і Кіеўскага спуску. Комплексы адносяцца да перыяда V-VII стст.

Вучым родную мову разам!

Жужаль

Просмотров: 63
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Вучым родную мову разам з музеем!
  • Бурштын


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
    IV Международная научно-практическая конференция «Гомел ...
    Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
    «Почтенный сударь» в выставочном проекте «Мелочи жизни»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения