_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2026 (6)
Май 2026 (24)
Апрель 2026 (26)
Март 2026 (24)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Гарсэт
Гарсэт 30 апреля 2026
ГарсэтУ калінкавіцкім строі яго шылі з тонкага саматканага сукна або фабрычных тканін (шарсцянкі, аксаміту, атласу, саціну) чорнага, радзей - цёмна-фіялетавага, цёмна-вішнёвага або сіняга колеру, а потым багата аздаблялі нашыўкай тасьмы розных колераў, машыннай ці ручной строчкай. У неглюбскім строі ён вырабляўся з чонага саціну і ўпрыгожваўся дэкаратыўным хлясцікам і складачкамі ззаду. У давыд-гарадоцка-тураўскім строі гэта прыгожы выраб з чырвонага, фіялетава-сіняга гладкафарбаванага або ўзорыстага атласу, саціну ці парчы, які часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфу.
Мы гаворым зараз пра гарсэт, вядомы таксама як кабат, шнуроўка, станік, кітлік. Гэтае адзенне ў выглядзе безрукаўкі з'яўлялася неад'емнай часткай святочнага народнага ўбору беларускіх жанчын. У розных рэгіенах Беларусі гарсэты адрозніваліся кроем (кароткія і прамыя; доўгія, прымацаваныя да спадніцы; прыталеныя з фальбонамі), матэрыялам (шылі з даматканых тканін або фабрычных: саціну, тонкага сукна, парчы, аксаміту, шоўку), колерам (чорныя, фіялетавыя, сінія, блакітныя, чырвоныя, малінавыя), дэкорам (упрыгожвалі пампонамі, махрамі, касцянымі, драўлянымі, металічнымі, плеценымі са шнура гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, паскамі карункаў, а таксама вышыўкай, узорыстым натыканнем). У арнаменах пераважалі паліхромныя раслінныя ўзоры (кветкі валошкі, сцяблінкі, лісце), але сустракаліся і строгія геаметрычныя матывы. Нязменнымі заставаліся толькі яскравая прыгажосць і адметная мастацкая выразнасць гэтага элементу традыцыйнага адзення.
У беларускую мову слова "гарсэт" трапіла праз польскую ("garset") з французскай ("corset"), дзе мела некалькі іншае вызначэнне: "corset" (ад "corps" - "цела") - шырокі пояс з умацаванымі пругкімі пласцінкамі, які вельмі туга ахоплівае і сцягвае ніжнюю частку грудной клеткі і жывот для надання фігуры грацыёзнасці і фарміравання стройнага стану.

Вучым родную мову разам!

 

 

Гарсэт

 

Просмотров: 95
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Гляк
  • Гарлячка


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Акция "Я и моя семья - без сквернословия"
    Выставка «Катастрофа на Чернобыльской АЭС: трагедия, па ...
    Выставка новых поступлений в музейное собрание "Музейн ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения