Дарагія сябры!
У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" кожную першую пятніцу месяца запланавана правядзенне куратарскіх экскурсій па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Яны пазнаёмяць вас з творчым шляхам нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Карма Добрушскага раёна - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама з творчымі пошукамі і знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара.
Таму чакаем вас 6 лютага 2026 г. а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў на куратарскай экскурсіі!
Кошт наведання куратарскай экскурсіі, а таксама пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў - 15 руб. Дзецям да 7 гадоў у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.
Інфармацыя па тэл.: (232) 50-95-96
Чакаем вас!