
Прыгажуня Беларусь завецца сінявокай ня толькі з-за багацця азёр, але і дзякуючы россыпам у палях і лугах кветак цудоўнага, глыбокага, насычанага сіняга колеру - васількоў, ці, як іх яшчэ прыгожа называюць па-беларуску, валошак. Нашы продкі збіралі іх і сушылі, каб рыхтаваць адвары, якія дапамагалі лячыць хваробы нырак. Здaўнa з пялёcткaў вaлoшкi paбiлi ciнюю фapбy. Выява валошак, што цягнуцца да неба з азімага хлеба, настолькі глыбока захавана ў сэрцы кожнага з нас, што складана пералічыць усе літаратурныя творы, псеўданімы пісьменнікаў, назвы зборнікаў, у якіх згадваецца назва гэтай кветкі. Пра васількі-валошкі пісалі Я. Купала, У. Караткевіч, М. Лынькоў, М. Багдановіч, Н. Гілевіч, П. Броўка і іншыя. Сінія кветачкі расцвіталі і на палотнах беларускіх жывапісцаў, і на айчынных фарфоравых вырабах, з любоўю выведзеныя рукой майстра па роспісе, і на вышытых абрусах, фіранках, сурвэтках. Сёння мы бачым стылізаваную выяву валошкі на плацёжных картках сістэмы Белкарт, на прадукцыі брэнда "Мілкавіта", у сімволіцы авіякампаніі "Белавія", Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Беларускага саюза жанчын. У 2025 годзе валошка стала раслінай года ў Беларусі, а ў 2026-м - упрыгожыла сабой лагатып Года беларускай жанчыны і акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!". Простая кветка колеру неба і чыстых водаў нібы ўвасабляе сабой усю беларускую зямлю. Вучым родную мову разам!