 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
27 февраля 2026 |
 |
 |
 Падумаць толькі - усяго адзін адрэз тканіны з апрацаванымі канцамі, а колькі важных функцый выконваў! У традыцыйнай беларускай культуры абрус, які называўся таксама настольнікам і быў прызначаны для засцілання стала, актыўна выкарыстоўваўся ў абрадавай дзейнасці. На Каляды пад яго клалі сена, з якога пасля вячэры выцягвалі па травінцы ўсе члены сям'і і варажылі, якім будзе надыходзячы год. Астатняе сена аддавалі скаціне, каб яна была здаровая і тлустая. У апошні дзень Масленіцы абрусам накрывалі рэшткі вячэры на стале, каб у хаце год не было сварак. На Радаўніцу абрус слалі перад магіламі для правядзення памінальнай трапезы. «Адагнаць» навальнічную хмару і прадухіліць град, паводле павер'яў, можна было ўзмахамі абруса, якім накрывалі стол на Вялiкдзень. |
 |
 |
Абрус |
27 февраля 2026 |
 |
 |
 Падумаць толькі - усяго адзін адрэз тканіны з апрацаванымі канцамі, а колькі важных функцый выконваў! У традыцыйнай беларускай культуры абрус, які называўся таксама настольнікам і быў прызначаны для засцілання стала, актыўна выкарыстоўваўся ў абрадавай дзейнасці. На Каляды пад яго клалі сена, з якога пасля вячэры выцягвалі па травінцы ўсе члены сям'і і варажылі, якім будзе надыходзячы год. Астатняе сена аддавалі скаціне, каб яна была здаровая і тлустая. У апошні дзень Масленіцы абрусам накрывалі рэшткі вячэры на стале, каб у хаце год не было сварак. На Радаўніцу абрус слалі перад магіламі для правядзення памінальнай трапезы. «Адагнаць» навальнічную хмару і прадухіліць град, паводле павер'яў, можна было ўзмахамі абруса, якім накрывалі стол на Вялiкдзень. Абрус з крошкамі асвячонай ежы слалі перад ёўняй, калі туды заязджаў воз з першым снапом зжатага жыта. Абрус абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты, а ўпрыгожвалі яго разнастайнымі спосабамі: ажурным і пераборным ткацтвам, вышыўкай, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі і махрамі. Паколькі абрус звычайна складаўся з дзвюх сшытых полак, то яны часта злучаліся паскам ігольчатых карункаў, пазней - карункавай прошвай, вязанай кручком. Абрусы Гомельшчыны вылучаюцца багаццем арнаментальных форм і разнастайнасцю сродкаў аздаблення. Лічыцца, што беларускае слова «абрус» праз шэраг прамежкавых формаў узыходзіць да праславянскага дзеяслова «brъsnǫti» - «выціраць, абціраць, церці».
Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Аксаміт |
20 февраля 2026 |
 |
 |
 Мяккасць, утульнасць і нейкая асаблівая цеплыня ўтойваюцца ў слове «аксаміт» - як быццам шаўковая тканіна з густым пухнатым ворсам няўзнак дакранаецца да вашай рукі. Упершыню аксаміт пачалі вырабляць на Далёкім Усходзе - па меркаваннях даследчыкаў, у Кітаі ці ў Індыі, а вось назва «аксаміт» прыйшла ў нашу родную мову з грэчаскай, дзе «hexamiton» (дасл. «з шасці нітак») - найменне раскошнай тоўстай тканіны з узорам з кручаных залатых або срэбных нітак. У старабеларускіх пісьмовых крыніцах аксаміт згадваецца з XV ст., у прыватнасці, у кантэксце апісання адзення («шуба соболья, волочоная аксамитомъ») і культавых прадметаў («Еванъгелие, синимъ оксамитомъ крыто»). «Сапраўдны», шаўковы аксамiт з'яўляўся прывазным прадуктам і каштаваў вельмі дорага; мясцовая вытворчасць на аснове ільну і воўны была арганізавана, па некаторых звестках, толькі ў XVII ст., але нават пасля гэтага матэрыял доўгі час заставаўся прадметам раскошы, даступным вельмі нямногім. У беларускай мове існуе таксама гістарызм «аксамітка», які захаваўся на старонках «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.) і азначае галаўны ўбор нявесты на Віцебшчыне.
Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
20 февраля 2026 |
 |
 |
 Мяккасць, утульнасць і нейкая асаблівая цеплыня ўтойваюцца ў слове «аксаміт» - як быццам шаўковая тканіна з густым пухнатым ворсам няўзнак дакранаецца да вашай рукі. Упершыню аксаміт пачалі вырабляць на Далёкім Усходзе - па меркаваннях даследчыкаў, у Кітаі ці ў Індыі, а вось назва «аксаміт» прыйшла ў нашу родную мову з грэчаскай, дзе «hexamiton» (дасл. «з шасці нітак») - найменне раскошнай тоўстай тканіны з узорам з кручаных залатых або срэбных нітак. У старабеларускіх пісьмовых крыніцах аксаміт згадваецца з XV ст., у прыватнасці, у кантэксце апісання адзення («шуба соболья, волочоная аксамитомъ») і культавых прадметаў («Еванъгелие, синимъ оксамитомъ крыто»). «Сапраўдны», шаўковы аксамiт з'яўляўся прывазным прадуктам і каштаваў вельмі дорага; мясцовая вытворчасць на аснове ільну і воўны была арганізавана, па некаторых звестках, толькі ў XVII ст., але нават пасля гэтага матэрыял доўгі час заставаўся прадметам раскошы, даступным вельмі нямногім. У беларускай мове існуе таксама гістарызм «аксамітка», які захаваўся на старонках «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.) і азначае галаўны ўбор нявесты на Віцебшчыне. |
 |
 |
Меры предосторожности от схода снега с крыш |
20 февраля 2026 |
 |
 |
 Основные рекомендации и меры предосторожности при угрозе схода снега с крыш зданий: - не приближаться к домам со скатными крышами, с которых возможен сход снега, не позволяйте находиться в таких местах детям; - не оставлять автомобили вблизи сооружений, на карнизах которых образовались сосульки и нависание снега; - при наличии ограждения опасного места не пытаться проходить за ограждение, а обойти опасные места другой дорогой; - не ходить по улице в наушниках, вы не услышите шума падающего снега с крыши.
Важно! Если во время движения по тротуару вы услышали наверху подозрительный шум - нельзя останавливаться, поднимать голову и рассматривать, что там случилось. Возможно, это сход снега или ледяной глыбы. Бежать от здания тоже нельзя. Нужно как можно быстрее прижаться к стене, козырёк крыши послужит укрытием.
|
 |
 |
Куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" |
19 февраля 2026 |
 |
 |
 Дарагія сябры!
20 лютага 2026 г., напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца штогод 21 лютага, будзе праведзена дадатковая куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Вы пазнаёміцеся з творчымі шляхам і пошукам нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Карма Добрушскага раёна - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама са знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара.
Чакаем вас 20 лютага 2026 г. а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў! Будзе цікава!
Кошт наведання куратарскай экскурсіі, а таксама пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў - 15 руб. Дзецям да 7 гадоў у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.
Інфармацыя па тэл.: (232) 50-95-96
|
 |
|
|
|