 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Елка |
10 июля 2026 |
 |
 |
 Усім нам вядомае з дзяцінства вечназялёнае дрэва, якое з'яўляецца сёння абавязковым атрыбутам святкавання Новага года і Калядаў - елка. Менавіта яе мы па традыцыі ўпрыгожваем разнастайнымі цацкамі, гірляндамі і агеньчыкамі. Але ж у традыцыйнай беларускай культуры елка грала асаблівую ролю і асацыявалася не толькі з зімовымі святамі. У балта-славянскай традыцыі елка лічыцца дрэвам, звязаным са светам памерлых. Таму яе галінкі і сёння выкарыстоўваюцца ў пахавальным абрадзе - з іх робяць вянкі, іх кідаюць на дарогу да могілак і г.д. Бо вечназялёнае дрэва асацыюецца з вечнасцю жыцця. Пры гэтым елку забараняецца садзіць блізка ля хаты, каб яна не "прыцягвала" смерць у дом. Елка займала значнае месца і ў вясельным абрадзе беларусаў. Маладая з дружкамі ўпрыгожвалі яе ў зборную суботу папяровымі кветкамі, стужкамі, цукеркамі. Невялікае дрэўца, яго вершаліну або галінку ўторквалі ў каравай ці ставілі на спецыяльную падстаўку. Да таго ж у вядомай неглюбскай ткацкай традыцыі да сённяшняга дня захаваўся арнамент "елка", які ткуць на вясельных ручніках. На Палессі елку ўпрыгожвалі на Масленіцу. А на Вадохрышча ёю абтыкалі палонку, у якой асвячалася вада; лапкі яловых галінак падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят, а ўтыркнутыя ў страху галінкі вадохрышчанскіх елак засцерагалі хату ад удару Перуна. Лічылася, што ў елку ніколі не біў Пярун, таму падчас навальніцы трэба хавацца менавіта пад яе. Па хрысціянскай легендзе, калі слугі цара Ірада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці схавала яго пад елку, якая сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды яго ставіць у хаце або класці за абразы на Каляды і Вялікдзень. |
 |
 |
Епітрахіль |
6 июля 2026 |
 |
 |
У багатым зборы музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваюцца і некаторыя прадметы аблачэння святароў, якія носяць складаныя, цікавыя назвы. Прапаноўваем сёння даведацца пра адзін з такіх прадметаў. Размова пойдзе пра епітрахіль. Слова гэтае паходзіць з грэчаскай мовы і перакладаецца як "тое, што вакол шыі". Епітрахіль з'яўляецца адной з важнейшых і абавязковай часткай богаслужэбнага аблачэння хрысціянскага святара і архіерэя. Яна ўяўляе сабой доўгую стужку (як правіла, расшытую), якая абводзіцца вакол шыі і абодвума канцамі спускаецца на грудзі. Спераду яна сшыта або замацавана гузікамі, ускладаецца паверх падрызніка або расы. Нашэнне епітрахілі святаром азначае, што ён можа быць не толькі служыцелем, але і ажыццяўляць Святыя Таінствы Царквы. Сам тэрмін епітрахіль упершыню сустракаецца ў VIII ст.: ён зафіксаваны ў візантыйскім літургічным тлумачэнні, вядомым пад назвай «Царкоўная гісторыя», дзе гэтаму прадмету адзення ўпершыню даецца сімвалічнае тлумачэнне: епітрахіль супастаўляецца з ланцугамі, якія былі ўскладзены на шыю Хрыста, калі яго вялі на распяцце.
|
 |
 |
Грот с 1 июля 2026 |
30 июня 2026 |
 |
 |
Уважаемые посетители!
С 1 июля 2026
«МИР ПРИРОДЫ» (грот)
работает по графику:
ВТ- ВС: с 11.00 до 19.00.
Выходной день: понедельник
Санитарный день - последняя пятница месяца |
 |
 |
Дзяды |
26 июня 2026 |
 |
 |
 Адметнай рысай беларускага народа заўсёды з'яўлялася павага да сваіх продкаў, да сваіх каранёў. Шанаванне памерлых, святкаванне дзён памяці родных - неад'емная частка нашай культуры. У беларусаў душы памерлых продкаў, народны памінальны абрад, а таксама рытуальная вячэра, падрыхтаваная да абраду, называюцца "Дзяды". Паходзяць Дзяды ад дахрысціянскага ўсходне-славянскага звычаю трызны і звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскай культуры. Важна, што Дзяды прысвечаны ўшанаванню ўсіх продкаў ("дзядоў"), у адрозненні ад каляндарных індывідуальных памінак, што адлічваюць ад дня смерці. Дзяды спраўляюць да 6 разоў на год (у залежнасці ад мясцовасці). Абавязковымі лічацца Дзяды на Радаўніцу, а таксама перад Масленіцай і Сёмухай. Галоўнымі ж былі і застаюцца Восеньскія (Дзмітраўскія) Дзяды - асяніны, што адзначаліся перад Дзмітравым днём (26 кастрычніка / 8 лістапада). У дзяржаўным календары Беларусі Дзень памяці афіцыйна ўстаноўлены 2 лістапада. |
 |
 |
Участие в Республиканском марафоне молодежи и студенчества «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна» |
26 июня 2026 |
 |
 |
 27 июня 2026 г. музей Гомельского дворцово-паркового ансамбля примет участие в Республиканском марафоне молодежи и студенчества «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна». В рамках тематического блока «Код культуры» мы запланировали проведение экскурсий по музею, которые познакомят молодежь с историческим наследием Румянцевых и Паскевичей, оставивших заметный след в истории Гомеля. Экскурсии будут проводиться по предварительным заявкам с 13:00 до 14:00. Количество экскурсантов ограничено: до 50 участников. |
 |
|
|
|