Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Вэлюм

Вэлюм


3 апреля 2026

Вэлюм«Чарнушка глянуў - вянок на Ганне, вэлюм спадае да долу, лёгкі, нібы і не важыць нічога. Над белай атласнай кофтачкай, у вэлюме так добра, прыгожа віднеецца смуглявасць яе твару, дужкі броваў, вільготныя, як спелыя вішні ранкам, вочы. "І ўся яна - як вішня! Як кветка з вішні!.." - падумаў Чарнушка...».
Вось так паэтычна апісвае класік беларускай літаратуры Іван Мележ у сваім бессмяротным творы «Людзі на балоце» юную нявесту і яе вясельны ўбор, у тым ліку - і вэлюм, лёгкае пакрывала, пашытае з кiсяi, цюлю або карунак i прымацаванае да вянка або iншага галаўнога ўпрыгожвання. У традыцыйнай культуры вясельны вэлюм з'яўляўся сімвалам дзявоцтва нявесты і адначасова - абярэгам ад сурокаў і наслання. Сваё паходжанне слова «вэлюм» вядзе ад лацінскага «velum» - «заслона», «пакрывала».
Вучым родную мову разам!

 

Вэлюм

 


Вернуться назад