Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Анонсы > Куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку"

Куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку"


19 февраля 2026
Дарагія сябры!

20 лютага 2026 г., напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца штогод 21 лютага, будзе праведзена дадатковая куратарская экскурсія па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Вы пазнаёміцеся з творчымі шляхам і пошукам нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Карма Добрушскага раёна - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама са знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара.

Чакаем вас 20 лютага 2026 г. а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў! Будзе цікава!

Кошт наведання куратарскай экскурсіі, а таксама пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў - 15 руб. Дзецям да 7 гадоў у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.

Інфармацыя па тэл.: (232) 50-95-96

 


Вернуться назад