Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Абраз

Абраз


6 февраля 2026
АбразАбраз - свяшчэнная выява Ісуса Хрыста, Божай Маці, святых і анёлаў, у хрысціянстве (асабліва ў праваслаўі) ушанаваная згодна догмату, які быў сфармуляваны на Сёмым Усяленскім саборы ў 787 годзе. Слова прыйшло ў беларускую мову з царкоўнаславянскай, дзе «образъ» абазначае «сімвал», «змест», «падабенства», «аблічча».
Самабытная беларуская іканапісная школа складалася на працягу некалькіх стагоддзяў на аснове візантыйскіх і старажытнарускіх традыцый пад уплывам ідэй эпохі Адраджэння, барока і класіцызму. Для яе характэрныя светлы каларыт, лірычнасць, аб'ёмнасць і перспектыўнасць выяў, арнаментальныя фоны.
Асобнага згадвання заслугоўвае «народны» іканапіс - абразы, выкананыя мастакамі-самавукамі без выканання строгіх канонаў. Падобныя абразы адрозніваліся наіўнасцю і чуллівай непасрэднасцю выяў, але адначасова ярка адлюстроўвалі асаблівасці лакальных мастацкіх традыцый.

Вучым родную мову разам!

Абраз


Вернуться назад