Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Образовательные музейные программы > Вучым родную мову разам з музеем!

Вучым родную мову разам з музеем!


2 февраля 2026
Вучым родную мову разам з музеем!Сябры!
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль з задавальненнем далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё".
З 6 лютага 2026 г. мы пачынаем віртуальную рубрыку «Вучым родную мову разам з музеем!». Абрус, бэз, каханне - словы з нашай роднай мовы, што лашчаць слых і кранаюць асаблівыя струны ў душы кожнага з нас. У новым праекце кожную пятніцу мы будзем перагортваць старонкі віртуальнага слоўніка і атрымліваць асалоду ад паэтычнасці і непаўторнасці родных слоў, якія абазначаюць самыя розныя з'явы наваколля - ад прадметаў да пачуццяў і перажыванняў, а ілюстрацыямі стануць творы мастацтва і гістарычныя артэфакты з музейнага збору.
Акрамя таго, кожную першую пятніцу месяца мы будзем ладзіць куратарскія экскурсіі па выставе "Акім Шаўчэнка. У пошуку" на беларускай мове. Яны пазнаёмяць вас з творчым шляхам нашага знакамітага земляка - мастака Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі, а таксама з творчымі пошукамі і знаходкамі супрацоўнікаў музея пры вывучэнні калекцыі твораў аўтара. Першая куратарская экскурсія па выставе адбудзецца 6 лютага а 16 гадзіне. А прыемным бонусам у лютым стане яшчэ адна экскурсія па выставе, што адбудзецца 20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы. Сачыце за нашымі навінамі!

Вучым родную мову разам!

Чытайце артыкул аб удзеле музея ў праекце на сайце інфармацыйнага агенцтва БелТА.


Вернуться назад