29 студзеня 2015 года у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адбылося адкрыццё
выставы жывапісу гомельскай мастачкі Святланы Наздрын-Платніцкай пад назвай "Радавод". Святлана Наздрын-Платніцкая адносіцца да ліку тых мастакоў, чыя творчасць заўсёды выклікае цікавасць у гледача. Найцікавейшым дапаўненнем да мастацкіх твораў з'яўляюцца фотакопii ўнікальных дакументальных матэрыялаў з гiсторыi шляхецкіх родаў Наздрын-Платніцкіх, Вабiшчэвiчаў-Платніцкіх i Качаноўскiх, да якiх належаць бацькi мастачкi.