Чалавек года ў Беларусі, чалавек года па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы, прафесар, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі... Уладзімір Пятровіч Савіч адносіцца да рэдкіх мастакоў, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым, якімі б уражваючымі ні былі дасягненні, ніколі не шукаюць спакою ў творчасці.