Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава “З кутка жаданняў”
Выстава “З кутка жаданняў”8 ноября 2012 |
Выстава прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Году кнігі. Выстава атрымала назву аднаго з вершаў паэта. Яе экспанаты набліжаюць да наведвальнікаў асобу паэта, адлюстроўваюць сюжэты яго твораў, знаёмяць з іх героямі і персанажамі. Духоўны свет паэзіі Янкі Купалы, асноўныя тэмы яго творчасці - Радзіма, паэт і народ, хараство Беларусі - натхнілі не адно пакаленне беларускіх мастакоў. Створаныя беларускімі мастакамі цудоўныя ілюстрацыі да кніг Янкі Купалы, што пабачылі свет у розныя гады, увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя. Экспазіцыя выставы знаёміць з выданнямі Песняра, ілюстрацыі да якіх стварылі беларускія мастакі-графікі: кнігі для дарослых і для дзяцей, рарытэтныя, юбілейныя і ўнікальныя мініяцюрныя выданні розных гадоў. Вернуться назад |