Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"

Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"


30 сентября 2010

Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"Ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылось адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні". Яна прысвячана роднаму гораду аўтара - Гомелю. У экспазіцыі прадстаўлены 30 твораў станковага жывапісу.

Отчык Глеб Анатольевіч нарадзiўся 20 чэрвеня 1983 года ў г. Гомелi ў сям'і мастакоў Анатоля і Таццяны Отчыкаў. У 1998 годзе скончыў з адзнакай Гомельскую мастацкую школу (дырэктар Бондараў В.К., настаўнікі Мельнікаў Л.І., Голубева Л.І.), вучыўся ў Рэспублiканскiм каледжы мастацтваў iмя Ахрэмчыка, у Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на мастацкiм факультэце (настаўнікі: заслужаны дзеяч мастацтваў РБ прафесар Бараноўскі А.В., прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Зінкевіч У.Л., прафесар Альшэўскі В.У.). У 2007 годзе абараніў дыпломную працу «Таямнiцы Купальскай начы».

З 1998 года Глеб Отчык удзельнiчае ў мастацкiх выстаўках. У 2008 годзе ён стаў сябрай Беларускага саюза мастакоў.

Глеб Отчык з'яўляецца прадстаўніком новай хвалі беларускіх мастакоў, ідэі і творы якіх актыўна рухаюць беларускае выяўленчае мастацтва ў сусветнай мастацкай прасторы. Яго творы знаходзяца ў музеях Беларусi, а таксама ў прыватных калекцыях у Iталii, Галандыi, Расii, Польшчы і Венгрыі.

У сучасны момант Г.А. Отчык жыве ў г. Мінску, выкладае у Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні" Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні" Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"


Вернуться назад