Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Исследования > Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля
Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля2 февраля 2010 |
У склад Музейнага фонду Беларусі ўваходзіць збор музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, аснову якога складае ўнікальная мастацкая калекцыя князёў Паскевічаў, якія валодалі Гомельскім палацам у 1834-1918 гг. У ёй былі прадстаўлены амаль усе жанры мастацтва і творы знакамітых мастакоў XIX ст. Самым прадуктыўным у дачыненні архітэктурнай рэарганізацыі палаца і стварэння ў ім калекцыі мастацкіх твораў былі 1830-я-1856 гг., калі ім валодаў Іван Фёдаравіч Паскевіч, вядомы расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік Царства Польскага (з 1832 г.), генерал-фельдмаршал, граф Эрыванскі, князь Варшаўскі. Разам з мэбляй, дыванамі, асвятляльнымі прыборамі, гадзіннікамі, іншымі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, палацавыя залы і пакоі ўпрыгожваліся творамі жывапісу, графікі і скульптуры. Іх набывалі альбо заказвалі ў прэстыжных майстэрнях і магазінах Санкт-Пецярбурга і Варшавы, якія абслугоўвалі і імператарскі двор. Для даследавання і атрыбуцыі твораў выяўленчага мастацтва, што былі створаны па заказу І.Ф.Паскевіча для Гомельскага палаца мастакамі, якія пражывалі ў Польшчы, аўтар выкарыстаў творы, што захаваліся ў музейных зборах, дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, вопісы маёмасці палаца за розныя гады. Параўнаць творы, якія захоўваюцца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з агульнай карцінай развіцця польскага мастацтва XIX ст., атрымаць біяграфічныя звесткі пра іх аўтараў дазволілі працы пераважна польскіх даследчыкаў мастацтва, даведачныя выданні, альбомы і каталогі1. У першай палове ХІХ ст. у польскім мастацтве інтэнсіўна развіваўся рамантычны кірунак, які аказваў на нацыянальную культуру моцны ўплыў, што тлумачыцца яе спецыфічным характарам, заснаваным на ідэі адраджэння польскай нацыі2. Адным з заснавальнікаў польскага рамантычнага жывапісу лічыцца мастак Аляксандр Арлоўскі (1777-1832)3. У вопісах Гомельскага палаца ўзгадваюцца яго карціны з выявамі "татарына ў чалме", башкір, кіргізаў, "казакаў верхам", мужчынскія партрэты, карціны "з польскага жыцця XVIII ст.". Практычна ўсе творы А.Арлоўскага з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ў 1939 г. былі перададзены ў Мінск для карціннай галерэі, якая ў той час арганізавалася4. Карціны "Башкір на кані", "Вуліца з паштарамі" і "Аўтапартрэт" у сучасным зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь дазваляюць скласці некаторае ўяўленне аб унікальнасці паскевіцкай калекцыі карцін А.Арлоўскага - віртуознага рысавальшчыка, выдатнага каларыста і баталіста-рамантыка5.
Пры дапамозе І.Ф.Паскевіча М.Залескі атрымаў урадавы заказ на выкананне карцін з відамі крэпасцей і ўмацаваных месцаў заходняй часткі Расійскай імперыі. У сувязі з гэтым у 1839-1848 гг. мастак шмат вандраваў, наведаў і Гомель, дзе напісаў карціну "Выгляд Гомельскага палаца"9, у якой паводле дарэвалюцыйных вопісаў знаходзілася ў палацавай вежы. Панарама палаца дазваляе скласці ўяўленне пра яго выгляд у 1840-я гг.
У вопісах палаца ёсць інфармацыя аб наяўнасці ў зборы Паскевічаў разнастайнай па матэрыяле і тэхніцы выканання партрэтнай мініяцюры. 11 акварэльных партрэтаў на косці, якія захаваліся ў зборы музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, прадстаўляюць членаў сям'і Паскевічаў. Сярод іх - 5 работ з аўтарскім подпісам "Marszałkiewicz", які належыць руцэ буйнейшага польскага мініяцюрыста першай паловы XIX ст. Станіслава Маршалкевіча (1789-1872), які карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод сваіх сучаснікаў і напісаў каля 1000 мініяцюрных партрэтаў13. Аднак раней не было вядома пра наяўнасць яго твораў у Гомельскім палацы. Сярод пералічаных у розных публікацыях мініяцюр з подпісам С.Маршалкевіча ўзгадваецца партрэт І.Ф.Паскевіча-Эрыванскага, які знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе14. Адным з першых прадстаўнікоў гістарызму ў польскім жывапісу быў баталіст Януары Сухадольскі (1797-1875)16. Гэты мастак нарадзіўся ў Гродна, удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг. Пасля яго паражэння паехаў у Рым, дзе вучыўся жывапісу ў французскай майстэрні Араста Верне. У 1837 г. пасля вяртання ў Варшаву мастака заўважыў расійскі імператар Мікалай I, і ён не раз выконваў мастацкія творы па заказам яго польскага намесніка І.Ф.Паскевіча. За работу "Штурм крэпасці Ахалцых" імператар узнагародзіў мастака залатым пярсцёнкам з брыльянтамі і запрасіў у Санкт-Пецярбург, дзе яму было нададзена званне акадэміка Акадэміі мастацтваў. Карціна паступіла ў Зімні палац, да 1930 г. знаходзілася ў Эрмітажы, адкуль была перададзена Музею інжынерыі пры Ваенна-тэхнічнай Акадэміі17. У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваецца напісаны для фельдмаршала І.Ф.Паскевіча варыянт гэтай карціны з подпісам "Januier Suchodolski, 1838". Многія крытыкі як XIX так і XX стст. адзначалі, што ў работах Я.Сухадольскага прасочваецца моцны ўплыў творчасці А.Верне. Характэрныя для А.Верне дакладны малюнак у выяўленні батальных сюжэтаў з масавым удзелам войскаў, вызначаныя позы і эфекты былі запазычаны Я.Сухадольскім, а затым выкарыстаны ў многіх творах як гатовыя шаблоны. Да іх ліку адносіцца манера выяўлення каня, як правіла, арабскага скакуна, з распраўленымі грудзямі, раздутымі ноздрамі і хвастом, які развяваецца. Мастак пераняў у Г.Верне і эфект асвятлення сцэн у карцінах дзвюма крыніцамі святла: месяца і агню18.
Аўтарства жывапіснага твора "Узяцце ў палон Гакі-Пашы 20 ліпеня 1829 года", які знаходзіцца ў фондах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, раней таксама прыпісвалі М.Залескаму. Аднак у яго творчасці, у тым ліку калі ён капіраваў карціны іншых мастакоў, батальныя сюжэты не сустракаюцца зусім. На палатне карціны ў правым ніжнім вугле ўдалося вывіць подпіс "Brodow...", які захаваўся толькі часткова. Магчыма, яе аўтарам з'яўляецца Тадэвуш Брадоўскі (1821-1848). Па заказу І.Ф.Паскевіча ён выконваў у Варшаве копіі з карцін Я.Сухадольскага, за што атрымліваў стыпендыю для вучобы за мяжой, у Рыме і Парыжы. Т.Брадоўскі пісаў у асноўным батальныя творы і, знаходзячыся пад уплывам творчасці А.Арлоўскага, часта маляваў коннікаў, якія скачуць22. Некаторыя карціны на тэму турэцкай і персідскай кампаній І.Ф.Паскевіча У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля знаходзіцца выкананая таксама ў гістарычным жанры карціна са збору князёў Паскевічаў "Атрыманне ваеннай кантрыбуцыі рускімі ад персаў". Яе характарызуюць жорсткая манера жывапісу і наяўнасць стафажных фігур персанажаў. На жывапісным слоі твора прадрапаны аўтограф "Schouppe". У літаратуры, прысвечанай польскаму мастацтву, захоўваюцца звесткі пра польскага мастака Разам з творамі жывапісу, у Гомельскім палацы знаходзілася вялікая колькасць скульптурных твораў. У парку, на пляцоўцы з паўднёвага боку вежы, была ўсталявана конная статуя князя Юзафа Панятоўскага работы дацкага скульптара Б.Торвальдсена. У калекцыі мастацкай бронзы музея Гомельскага палацава-паркавага комплексу захоўваецца мініяцюрная бронзавая мадэль гэтага помніка. Скульптурная выява змешчана на прамавугольным п'едэстале, на баках якога змешчаны надпісы на польскай і нямецкай мовах "Князь Юзаф Панятоўскі" і родавы герб Панятоўскіх. Авальнае кляймо "Warszawa Trouvé 1840" на падмурку пастамента належыць бронзаўшчыку Жану Труве. У збор мастацкага металу музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзіць яшчэ адна скульптура - фельдмаршала І.Ф.Паскевіча на кані, адлітая ў чыгуне. Расшыфроўка надпісу на яе пастаменце дазволіла інтэрпрэтаваць яе стваральнікаў. Аўтарам мадэлі з'яўляўся Юзаф Майнерт (1813-1879) - вядомы медальер і гравёр Варшаўскага манетнага двара. Нягледзячы на тое, што сярод яго работ не сустракаецца круглая скульптура, несумненна, што выканаў конную статую І.Ф.Паскевіча менавіта ён26. Твор быў адліты ў варшаўскай майстэрні Яна-Караля Дрэўса. У зборы выяўленчага мастацтва Гомельскага палаца, як бачна з вопісаў наяўных рэчаў, знаходзілася вялікая колькасць графічных работ. Адным з рарытэтных твораў лічылася гравюра, на якой І.Ф.Паскевіч быў прадстаўлены на белым кані з фельдмаршальскім жазлом у руцэ. Яна была створана ў 1847 г. на аснове карціны мастака Я.Сухадольскага варшаўскім гравёрам У перыяд пражывання фельдмаршала ў Польшчы пачаў фарміравацца і яго бібліятэчны збор, які затым збіралі яго сын і нявестка ў Гомелі. Па персанальнаму заказу І.Ф.Паскевіча кнігі перапляталіся і апраўляліся ў высокамастацкія вокладкі ў Варшаве. Тут жа друкаваўся і спецыяльна распрацаваны знак "Ex libris" бібліятэкі намесніка. Экслібрыс І.Ф.Паскевіча выкананы ў Падводзячы вынікі праведзенага аўтарам даследавання, можна зрабіць выснову, што творы масткоў з Польшчы, якія знаходзіліся ў Гомельскім палацы І.Ф.Паскевіча, складалі дастаткова цэласны комплекс, і ў першую чаргу адлюстроўвалі жаданне ўладальніка ўвекавечыць падзеі, звязаныя з яго ваеннай кар'ерай. Пражываючы ў Варшаве і маючы практычна неабмежаваную ўладу і сродкі, намеснік карыстаўся паслугамі мясцовых майстроў, якія атрымлівалі ад яго значную фінансавую падтрымку як у якасці ўзнагароджання за выкананыя заказы, так і ў выглядзе стыпендый для навучання за мяжой. Такім чынам, шляхам прыцягнення майстроў з Польшчы, якія знаходзіліся пад уплывам перадавой мастацкай думкі Еўропы, да афармлення Гомельскага палаца І.Ф.Паскевіча, сюды пранікалі самыя апошнія тэндэнцыі ў мастацтве, якія праявіліся ў гэты перыяд рысамі позняга класіцызму і рамантызму. 1 Dobrowolski T. Malarstwo Polskie. 1764-1964. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1968; Dobrowolski T. Sztuka polska od czasów najdawniejszych do ostatnich. Kraków, 1974; Historia sztuki polskiej w zarysie: w 3 t. / Pod red. T.Dobrowolskiego i W.Tatarkiewicza. T. 3: Sztuka nowoczesna. Kraków, 1962; Polski Słownik Biograficzny. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1935-2006; Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających: Malarze, rzeźbiarze, graficy. T. I-VII. Warszawa-Wrocław, 1971-2003; Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T.1-2. W-wa, 1850-1857. 2 Dobrowolski T. Malarstwo Polskie. 1764-1964. S. 82-85; Шедевры польской живописи XIX-начала XX в. из собраний польских музеев: каталог выставки / авт.-сост. и пер. с польск. Л.Скальская; под общ. ред. Л.И. Тананаевой. М., 1974. С.13-14. 3 Базылёв Л. Поляки в Петербурге. СПб., 2003. С. 98-100; Свирида И.И. Польская художественная жизнь конца XVIII-первой трети XIX века. М., 1978. С. 168-169. 4 Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ф. 9, спр. 2. "Вопіс наяўнасці Гомельскага палаца княгіні Паскевіч. 1910 г.". 5 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV-пачатку XX стагоддзя / Аўт.-сrлад. Ю.А.Піскун, Н.Ф.Высоцкая, У.А.Карпенка. Мн., 2006. С. 189; Русская дореволюционная и советская живопись в собрании Национального художественного музея Республики Беларусь. Каталог в двух томах. Т. 2 // Сост. Бадин Р.Г. и др. Мн., 1997. С. 286. 6 Marcin Zaleski (1796-1877). Wystawa monograficzna: katalog / Opracowała Z.A. Nowak. Warszawa, grudzień 1983-marzec 1984. S. 12; Sztuka warszawska od średniowiecza do połowy XX wieku: katalog wystawy jubileuszowej zorganizowanej w stulecie powstania muzeum (Narodowe w Warszawie) 1863-1962. II od wieku oświecenia do połowy XX wieku. W-wa, maj-wrżesień 1962. S. 202. 7 Marcin Zaleski (1796-1877). Wystawa monograficzna: katalog. S. 12. 8 Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ф. 9, спр. 1, арк.18 адв., 19, 162, 169; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 3013, воп. 1, спр. 190, арк. 11 адв. 9 Marcin Zaleski (1796-1877). Wystawa monograficzna: katalog. S. 12, 15. 10 Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. С. 348-351; Свирида И.И. Польская художественная жизнь конца XVIII-первой трети XIX века. С. 154; Polscy uczniowie Akademii Sztuk Pięknuch w Petersburgu w XIX i na początku XX wieku: katalog wystawy; Muzeum Narodowe w Warszawie. W-wa, 1989. С. 16-17; Свирида И.И. Между Петербургом, Варшавой и Вильно: Художник в культурном пространстве. XVIII-середина XIX века: Очерки. М., 1999. С. 253. 11 Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ф. 9, спр. 1, арк.17, 21 адв. 12 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV-пачатку XX стагоддзя. С. 208. 13 Historia sztuki polskiej w zarysie: w 3 t. / Pod red. T.Dobrowolskiego i W.Tatarkiewicza. T. 3: Sztuka nowoczesna. S. 78; Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T. 2. S. 384-387. 14 Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T. 2. S. 384-387; Свирида И.И. Между Петербургом, Варшавой и Вильно: Художник в культурном пространстве. XVIII-середина XIX века: Очерки. С. 253; Pamiętnik wystawy miniatur, oraz tkanin i haftów, urządzonej w domu własnym w Warszawie przez Towarzyswo Opieki nad zabytkami przeszłości w czerwcu i lipcu 1912 roku. W-wa, 1912. S. 17-22. 15 "Совершенно модный живописец" Франц Крюгер в Петербурге: каталог выставки / авт.-сост. Б.И.Асварищ [и др.]. СПб., 1997. С. 127, кат. 70; Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ф. 9, спр. 2, арк. 73. 16 Базылёв Л. Поляки в Петербурге. С. 14; Polski Słownik Biograficzny. T. XLIV/1. S. 249. 17 Sroczyńska K. January Suchodolski: katalog / Рod red. A.Ryszkiewicza; Instytut sztuki Polskiej Akademii Nauk. Tom XII. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1961. S.153, kat.73-74. 18 Album Sztuki Polskiej / оpracował H. Piątkowski. W-wa, 1901. S.42; Sroczyńska K. January Suchodolski: katalog / Рod red. A. Ryszkiewicza; Instytut sztuki Polskiej Akademii Nauk. Tom XII. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1961. 19 Живопись и живописцы главнейших европейских школ: настольная книга для любителей изящных искусств / Сост. А.Н.Андреев. СПб., 1857. С. 578. 20 НГАБ. Ф. 3013, воп. 1, адз. 151. т. 2, арк. 286. 21 Sroczyńska K. January Suchodolski: katalog / Рod red. A. Ryszkiewicza; Instytut sztuki Polskiej Akademii Nauk. Tom XII. S. 19. 22 Album Sztuki Polskiej / Opracował H.Piątkowski. S. 62; Słownik malarzów polskich tudzieź obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T. 2. S. 78-80. 23 Słownik malarzów polskich tudzieź obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T. 2. S. 79; Dictionnaire Critique et Documentaire des peintres, sculpteurs dessinateurs & graveurs de tous les temps et de tous les pays. Par un Groupe d'Écrivains spécialistes Français et Étrangers sous la direction de E. Bénézit. Avec nombreuses reproductions hors texte d'aprés les maitres. Tome premier A-C. Paris, 1924. Р. 761; Живопись и живописцы главнейших европейских школ: настольная книга для любителей изящных искусств / Сост. А.Н. Андреев. СПб., 1857. С. 571. 24 Dobrowolski T. Malarstwo Polskie. 1764-1964. S. 566-567; Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających: Malarze, rzeźbiarze, graficy. T. I-VII. S. 609-611. 25 Матвеев В.Ю. Часы бронзовщиков России на Всероссийских художественно-промышленных выставках 1829-1861 годов // Декоративно-прикладное искусство России и Западной Европы конца XVII-XIX веков: сборник научных трудов / Под ред. И.Н. Ухановой. Л., 1986. С. 78; Каталог предметам искусства, составляющим собрание князя Федора Ивановича Паскевича / Сост. в 1873-1885 гг. СПб., 1885. С. 93, № 1520. 26 Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających: Malarze, rzeźbiarze, graficy. Polska Akademia nauk. Instytut sztuki. T.V. S. 250; Więcek, A. Dzieje sztuki medalierskiej w Polsce - 2-ie wyd. - Kraków: Wydawniectwo Literackie, 1989. - 326 s. S. 116-117. 27 Więcek A. Dzieje sztuki medalierskiej w Polsce - 2-ie wyd. - Kraków: Wydawniectwo Literackie, 1989. - 326 s. S. 106-107. 28 Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ф. 9, спр. 1, с. 329, арк. 167, № 3116; Ровинский Д.А. Подробный словарь русских гравированных портретов. Т.1-4. СПб., 1886-1889. Гр. 26, стлб. 1492-1493; Sroczyńska K. January Suchodolski: katalog / Рod red. A. Ryszkiewicza; Instytut sztuki Polskiej Akademii Nauk. Tom XII. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1961. Кat. 81, s. 37. 29 Polski Słownik Biograficzny. T. IX. S. 458-459. Таццяна ЛІТВІНАВА Заўвага: артыкул надрукаваны ў "Беларускім гістарычным часопісе" №12 за 2009 г. Вернуться назад |