Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Кош

Кош


Вчера, 11:19

Што аб'ядноўвае саж для захоўвання мясных прадуктаў, кораб пад збожжа, вярэньку для пераноса грузаў на плячах, скрынку ў млыне над жорнамі пад зерне для памолу? Усё гэта - разнавіднасці кошу, плеценай ёмістасці для захоўвання і транспарціроўкі пераважна харчовых прадуктаў. Кашы вылучаліся не толькі "спецыялізацыяй" на розных рэчывах, але таксама формамі і памерамі. Яны маглі быць паўкруглымі, цыліндрычнымі, звужанымі кнізу, з плоскім дном, з дзверкамі, у выглядзе ўсечанай піраміды або конуса, збана або гаршка, ці нават скрыні. Самыя маленькія кошыкі мелі аб'ём у некалькі літраў, самыя вялікія - вазовыя, у якіх везлі з палёў бульбу і гародніну - да 1400 літраў. Кашы плялі з лазы, саломы, рагозу, сасновай і дубовай дранкі, ліпавай і бярозавай кары, каранёў хваёвых дрэў. Некаторыя з іх, прызначаныя для кірмашовых збораў або святочных наведванняў, былі па-майстэрску выплецены рознымі спосабамі, са спалучэннем некалькіх матэрыялаў, каб надаць ім больш прыбраны і прывабны выгляд.
Вучым родную мову разам!

 

Кош


Вернуться назад