Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Індык
ІндыкСегодня, 09:52 |
|
Індыкі цяжка пераносяць холад, волкасць і адсутнасць прасторы - аб гэтым належыць памятаць пры развядзенні гэтых птушак. Яшчэ яны не вельмі прыязныя адзін да аднаго, таму лепш не пасяляць у птушнік вельмі вялікую кампанію. Затое індычкі - цудоўныя квахтухі, адны з самых цярплівых сярод хатніх птушак, таму кемлівыя ўладальнікі часам падкладваюць ім яшчэ і курыныя або гусіныя яйкі для выседжвання. У асноўным індычак вырошчваюць дзеля каштоўнага дыетычнага мяса, багатага на бялкі. Яго карысныя ўласцівасці заўважылі яшчэ карэнныя жыхары Амерыкі, якія і адамашнілі ў свой час дзікіх індычак. З Новага Свету птушка трапіла ў Еўропу праз Іспанію (адсюль састарэлая назва "іспанскія куры"). Яшчэ адно з папярэдніх найменняў індыка - "pavo indicus", літаральна - "індыйскі паўлін" (бо першапачаткова лічылі адкрытыя Калумбам прасторы Новага Свету Індыяй). Ад гэтага выразу пра паўліна і пайшла сучасная назва птушкі. Вучым родную мову разам!
Вернуться назад |