Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Імбрык
ІмбрыкСегодня, 10:18 |
|
Лічыцца, што першыя імбрыкі з'явіліся ў Кітаі. Шырока вядомыя невялічкія пасудзіны з адмысловага сорта порыстай гліны, якая здабывалася ў гарадку Ісін: яны масава вырабляліся ў пачатку праўлення дынастыі Мін (2-я палова XIV ст.) у сувязі з распаўсюджваннем традыцыйнага спосабу прыгатавання гарбаты. З цягам часу культура чаявання ў Кітаі дасягнула небывалага росквіту, і разам з ёй - майстэрства вырабу імбрыкаў, якія пераўтварыліся з простых прыкладных рэчаў у творы мастацтва з глыбокай сімволікай, кананічымі формамі і эстэтычнай адметнасцю. З Кітая ў XVII ст. імбрыкі трапілі ў Еўропу, дзе спачатку з'яўляліся прадметамі раскошы. Адкрыццё і пачатак прамысловай вытворчасці еўрапейскага фарфора дазволілі крыху большай колькасці дамоў мець на стале гэты зручны і прыгожы посуд. Адначасова выпускаліся імбрыкі з больш танных матэрыялаў - метала, волава. У XIX ст. ужо цяжка было ўявіць кухню без імбрыка. Цікава, што ў нашу мову слова "імбрык" трапіла праз польскую з турэцкай, куды, у сваю чаргу, яно прыйшло праз арабскую з персідскай мовы. Вось такое доўгае падарожжа! Вучым родную мову разам!
Вернуться назад |