Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Імша

Імша


Вчера, 15:46
Імша
З лацінскай (missa) праз польскую (msza) у беларускую мову прыйшло слова "імша". Яно абазначае цэлебрацыю (афіцыйнае здзяйсненне абрадаў пад кіраўніцтвам адпаведнага служыцеля) сакрамэнту Еўхарыстыі - галоўную літургію ў каталіцкім касцёле. Еўхарыстыя, устаноўленая, паводле біблейскай гісторыі, самім Ісусам Хрыстом падчас Апошняй Вячэры, з'яўляецца падзякай Збавіцелю за ахвяру, прынесеную дзеля выратавання свету.

Абрады імшы пачалі складацца яшчэ ў апостальскія часы (І ст. н. э.). Яе парадак уключае наступныя часткі: уступныя абрады, літургію слова, еўхарыстычную літургію, абрады заканчэння. Асноўнай мовай імшы застаецца лацінская, але па выніках Другога Ватыканскага Сабора (1962 - 1965 гг.) цэлебрацыю дазваляецца праводзіць таксама і на нацыянальных мовах.

Вучым родную мову разам!
Імша


 

 


Вернуться назад