Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Запіна

Запіна


Сегодня, 10:48
ЗапінаАдным з цікавых элементаў неглюбскага традыцыйнага комплекса жаночага аддзення, аднаго з найбольш складаных і старажытных у Беларусі, з'яўляецца запіна (запінка) - тып нагруднага фартуха. Яе шылі са шчыльнага белага тканага палатна ў дробны папярочны рубчык або з глыбокім рэльефным малюнкам, які спалучае розныя па памеры квадраты і прастакутнікі. Упрыгожвалі запіну вузкімі арнаментальнымі палосамі, вышыўкай, вязанымі карункамі. Краі таксама аздаблялі махрамі, выкананымі ў тэхніцы вузельчыкавага пляцення, або пяцельнымі махрамі. Насілі запіну паверх кашулі замест гарсэту, які з'явіўся значна пазней.
Вучым родную мову разам!
Запіна



Вернуться назад