Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Жорны
Жорны31 июля 2026 |
|
Гэта прылада для памолу зерня складалася з двух дыскаў дыяметрам 35-50 см і таўшчынёю 10-15 см, пастаўленых адзін на аднаго ў скрынку або станок, але існавалі і больш складаныя канструкцыі: з дыскамі памерам да 70 см, з якіх ніжні быў цяжэйшы і нерухомы, а верхні - лягчэйшы, з адтулінай пасярэдзіне для засыпкі зерня; такія жорны мелі спецыяльны механізм, які прыводзіў іх у рух і дазваляў рэгуляваць мліва. Жорны рабіліся або з камянёў (граніту, пясчаніку), з насечкамі на рабочай паверхні для лепшага размолу, або з дубовых калодак, на якія набіваліся кавалачкі жалеза або чыгуну. Ручны млын з'яўляўся неад'емнай прыналежнасцю сялянскай гаспадаркі (бо памол на старане каштаваў дзесятую частку ад прывезенага зерня) і стаяў звычайна ў сенцах, радзей - у хаце. Выкарыстоўваліся жорны ажно да 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Вучым родную мову разам! Вернуться назад |