Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Жужаль
ЖужальСегодня, 13:58 |
|
Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца жужаль (шлак). Гэта пабочны прадукт або адход пры плаўцы металаў. Знаходкі жужаля пры археалагічных даследаваннях сведчаць пра наяўнасць металургічнай вытворчасці. На тэрыторыі Беларусі вытворчасць жалеза вядома з сярэдзіны I тыс. да н.э. па матэрыялах раскопак помнікаў мілаградскай археалагічнай культуры (гарадзішчы Мохаў і Гарошкаў у Лоеўскім і Рэчыцкім раёнах суадносна). Сыравінай для яго выступалі мясцовыя балотныя і лугавыя руды. А сам працэс павязаны з плаўкай гэтых кампанентаў у гліняных печах-домніцах, дзе палівам выступаў дравесны вугаль. Жужаль утвараецца з пустой пароды руды і флюсаў. У печы ён плавіцца і ўсплывае на паверхню вадкага металу, выконваючы ахоўную ролю, а пасля застывання выглядае як шклопадобная ці каменепадобная маса. На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гомеля сёння, дзякуючы археалагічным даследаванням пад кіраўніцтвам А. А. Макушнікава, вядомыя два самыя раннія вытворчыя ўчасткі, звязаныя з чорнай металургіяй. Яны размяшчаліся на краях тэрасы з боку яра рэчкі Гамяюк і Кіеўскага спуску. Комплексы адносяцца да перыяда V-VII стст. Вучым родную мову разам! Вернуться назад |