Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Аксаміт
Аксаміт20 февраля 2026 |
|
У старабеларускіх пісьмовых крыніцах аксаміт згадваецца з XV ст., у прыватнасці, у кантэксце апісання адзення («шуба соболья, волочоная аксамитомъ») і культавых прадметаў («Еванъгелие, синимъ оксамитомъ крыто»). «Сапраўдны», шаўковы аксамiт з'яўляўся прывазным прадуктам і каштаваў вельмі дорага; мясцовая вытворчасць на аснове ільну і воўны была арганізавана, па некаторых звестках, толькі ў XVII ст., але нават пасля гэтага матэрыял доўгі час заставаўся прадметам раскошы, даступным вельмі нямногім. У беларускай мове існуе таксама гістарызм «аксамітка», які захаваўся на старонках «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.) і азначае галаўны ўбор нявесты на Віцебшчыне. Вучым родную мову разам! Вернуться назад |