Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Публикации > Вучым родную мову разам з музеем!

Вучым родную мову разам з музеем!


20 февраля 2026

Мяккасць, утульнасць і нейкая асаблівая цеплыня ўтойваюцца ў слове «аксаміт» - як быццам шаўковая тканіна з густым пухнатым ворсам няўзнак дакранаецца да вашай рукі. Упершыню аксаміт пачалі вырабляць на Далёкім Усходзе - па меркаваннях даследчыкаў, у Кітаі ці ў Індыі, а вось назва «аксаміт» прыйшла ў нашу родную мову з грэчаскай, дзе «hexamiton» (дасл. «з шасці нітак») - найменне раскошнай тоўстай тканіны з узорам з кручаных залатых або срэбных нітак.
У старабеларускіх пісьмовых крыніцах аксаміт згадваецца з XV ст., у прыватнасці, у кантэксце апісання адзення («шуба соболья, волочоная аксамитомъ») і культавых прадметаў («Еванъгелие, синимъ оксамитомъ крыто»). «Сапраўдны», шаўковы аксамiт з'яўляўся прывазным прадуктам і каштаваў вельмі дорага; мясцовая вытворчасць на аснове ільну і воўны была арганізавана, па некаторых звестках, толькі ў XVII ст., але нават пасля гэтага матэрыял доўгі час заставаўся прадметам раскошы, даступным вельмі нямногім. У беларускай мове існуе таксама гістарызм «аксамітка», які захаваўся на старонках «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.) і азначае галаўны ўбор нявесты на Віцебшчыне.

 

 

 

Вучым родную мову разам з музеем!

 


Вернуться назад