Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Культурно-массовые мероприятия > Посцілка: прастора натхнення

Посцілка: прастора натхнення


30 октября 2023

Посцілка: прастора натхненняСябры! Мы запрашаем вас арыгінальна правесці восеньскі вечар! З кастрычніка мы пачынаем ладзіць музейнае мерапрыемства “Посцілка: прастора натхнення”! Вас чакаюць:

- цікавы выставачны праект “Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне”– мы паспрабавалі па-іншаму паглядзець на такі традыцыйны элемент, як посцілка, і зрабілі акцэнт на яе дэкаратыўнасці;
- куратарская экскурсія – распавядзем вам, як нас натхніла на стварэнне цэлага выставачнага праекта музейная калекцыя посцілак, пагутарым пра посцілку як шматгранны элемент беларускай культуры;
- майстар-клас па лінагравюры – адмыслова для выставы мы засвоілі тэхніку лінагравюры і стварылі серыю арыгінальных адбіткаў з выявамі дэкаратыўных элементаў з нашых посцілак! Мы жадаем падзяліцца новым уменнем з вамі! Вы зможаце самі зрабіць сабе на памяць сапраўдную лінагравюру ўпадабанага ўзора;
- яшчэ крыху творчасці – для дзетак і дарослых на выставе працуе зона з размалёўкамі з узорамі нашых посцілак;
- карысны падарунак – для вас мы стварылі серыю кніжных закладак з дэкаратыўнымі элементамі, якія ўпрыгожваюць посцілкі з нашага музейнага фонда;
- фотазона – вы зможаце зрабіць фота на памяць у любым куточку нашай выставы, бо посцілка традыцыйна выступала фонам для сямейных фотаздымкаў.

Чакаем вас кожную сераду ў 17.30 на выставе “Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне”!

Пажаданы папярэдні запіс па тэлефоне 50-95-96.

Кошт наведвання 5 рублёў.


Вернуться назад