Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Публикации > Арліца ў райскім садзе
Арліца ў райскім садзе7 декабря 2021 |
На выставе «Салавей і ружа» ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблi, на якой прадстаўлены творы вышыўкі крыжам з фондаў музея, упершыню экспануюцца работы маёй бабулі Пелагеі Мікалаеўны Воранавай з сямейнага збору. Бабуля ў маладосці Бабуліны вышыўкі суправаджалі мяне з дзяцінства, яны аздаблялі амаль усе паверхні ў доме: падзоры, посцілкі, навалачкі на ложках і канапах, абрусы і сурвэткі на сталах, шторы, гардзіны і фіранкі на вокнах, рушнікі-набожнікі на абразах, пано на сценах. І паўсюль, здавалася, быў сапраўдны «райскі сад»! На выставе «Салавей і ружа» прадстаўлена частка спадчыны Пелагеі Мікалаеўны
Цяжкі для беларускай вёскі міжваенны перыяд змяніўся яшчэ цяжэйшым – Вялікай Айчыннай вайной. Фашысты расстралялі вясковых мужчын, пакуль жанчыны і дзеці хаваліся ў тарфяніку і бачылі ўсё сваімі вачыма. А потым, пры адступленні, немцы ўвогуле спалілі пасёлак. Ад бацькоўскай хаты засталася толькі печ, «а над ёй – зорнае неба». Жыць даводзілася ў зямлянцы. Бабуля вымушана была працаваць удвая больш, каб пракарміць маці і сястру-інваліда, а таксама пабудаваць дом. Адразу пасля вызвалення Гомеля яна паехала ў абласны цэнтр на заробкі, уладкавалася рамантаваць цягнікі для фронту. На выставе «Салавей і ружа» прадстаўлена частка спадчыны маёй сям’і, якая на працягу дзесяцігоддзяў трапятліва стваралася, захоўвалася і стала не толькі аздабленнем для дома, але і сапраўдным духоўным здабыткам. I сёння побач з музейнымі прадметамі вышыўкі крыжам, створанымі таксама таленавітымі жанчынам, ёсць пано, посцілкі, навалачкі, шторы, абрусы, рукапісныя замалёўкі-схемы вышывак Пелагеі Мікалаеўны Воранавай – простай вясковай жанчыны, якая як умела ўпрыгожвала свой маленькі свет. На выставе гарманічна аб’ядналіся час, талент і карпатлівая праца майстрыц, што з дапамогай іголкі, ніткі і няхітрага шва-крыжыка з любоўю стваралі свой «райскі сад», а ў ім – сваіх «салаўя і ружу».
Вернуться назад |