Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Культурно-массовые мероприятия > АКЦЫЯ “ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЭКСКУРСАВОДА СВЯТКУЕМ РАЗАМ”

АКЦЫЯ “ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЭКСКУРСАВОДА СВЯТКУЕМ РАЗАМ”


17 февраля 2022
АКЦЫЯ “ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЭКСКУРСАВОДА СВЯТКУЕМ РАЗАМ”
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.
Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны па ініцыятыве Бангладэш і зацверджаны на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Мова адыгрывае найважнейшую ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека. Шматмоўныя і шматкультурныя грамадствы існуюць дзякуючы сваім мовам, якія перадаюць і захоўваюць традыцыйныя веды і культурныя адметнасці. Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, 43 працэнты з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моўнай і культурнай разнастайнасці з 2000 года ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Дзень экскурсавода быў абвешчаны Сусветнай федэрацыяй экскурсаводаў у 1990 годзе з мэтай павышэння інфармаванасці шырокай грамадскасці пра важнасць і значнасць працы экскурсаводаў.
Рост маштабаў і значнасці турызму ў свеце прыводзіць да пастаяннага павышэння ролі экскурсаводаў. Штодня яны адкрываюць для турыстаў раней невядомыя гарады і славутыя месцы. Сусветны дзень экскурсавода - гэта дадатковая магчымасць распавесці аб важнасці працы спецыялістаў у гэтай галіне і інфармаваць грамадскасць аб найбольш цікавых падзеях у сферы культуры і турызму.
З мэтай пашырэння выкарастання роднай мовы ў штодзенным жыцці і з нагодай свята экскурсаводаў 20 лютага 2022 г. у 15:00 - 16:00, 16:00 - 17:00 экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў праходзілi на беларускай мове!
Кошт уваходных квіткоў (з кожнага наведвальніка):
- Школьнікі і студэнты - 5 руб.
- Дарослыя - 7 руб.
Кошт экскурсіі на группы да 20 чалавек:
- Школьнікі і студэнты - 15 руб.
- Дарослыя - 20 руб.
Паважаныя наведвальнікі, прыходзьце на экскурсію ці на самастойны агляд нашай экспазіцыі палаца. Пры самастойным наведванні для зручнага агляду прапануем вам карыстацца аўдыёгідам на беларускай мове.
Кошт уваходных квіткоў з аўдыёгідам:
- Школьнікі і студэнты - 6 руб.
- Дарослыя - 8 руб.

Кантактныя тэлефоны: (0232) 50-95 93, 50-96-91, +37529 174 19 11


Вернуться назад