Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Культурно-массовые мероприятия > Дзень роднай мовы і Дзень экскурсавода святкуем разам!

Дзень роднай мовы і Дзень экскурсавода святкуем разам!


19 февраля 2021
Дзень роднай мовы і Дзень экскурсавода святкуем разам!21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода. Напярэдадні святкавання усе жадаючыя маглi адправiцца 19 лютага а 12 гадзіне у вандроўку па літаратурных мясцінах пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Гомельшчыне: Івана Шамякіна, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка.

У гэтым годзе адзначаецца стагоддзе са дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа. Супрацоўнікі музея сумесна з Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай імя У.Леніна і Домам-музеем Івана Мележа ў Глінішчах падрыхтавалі займальныя і малазнаёмыя факты пра творчасць знакамітых землякоў. Вас чакаюць цікавая выстава, інфармацыйны лікбез, віктарына. Акрамя таго, для вас падрыхтавана прэзентацыя электроннага краязнаўчага праекта "Андрэй Макаёнак - чалавек, драматург, майстра".

Нагадваем, што 19 лютага ўсе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў праходзяць па папярэдніх заяўках і толькі на беларускай мове!

Запрашаем усіх далучыцца да нас!
Уваход на мерапрыемства па квітку ў музей.

 

Даведкі па тэлефонах: (0232) 50 95 93, 50 96 91, +37529 174 19 11


Вернуться назад