Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”

Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”


9 октября 2020

Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”1 кастрычніка 2020 года адкрылася выстава "Стоп-кадр" сучаснага жывапісу гомельскага мастака Юрыя Платонава.
Чаму выстава традыцыйнага жывапісу алеем мае назву нібыта нейкая фотавыстава? Творчы падыход Юрыя ў апошні час нагадвае імгненнае рэагаванне на навакольны свет. Раз пораз Платонаў выходзіць, выязджае, вылятае, каб амаль спантанна зафіксаваць краявід, які неўзабаве з'яўляецца перад ім. Вось так і атрымліваецца высокамастацкі стоп-кадр.
Маленькі Юрасік апынуўся ў Беларусі, калі сям'я з'ехала з Малдовы, з прыгожага горада Цераспаля. У той момант Гомель уяўляў сабой зялёны ўтульны абласны цэнтр, якім гамяльчане вельмі ганарыліся.
Аб мастацкім адукаванні Юрыя марыў ягоны бацька - Уладзімір Сямёнавіч, уплыў якога на сына быў вельмі адчувальны. Палац піянераў з рознымі гурткамі знаходзіўся ў цудоўным парку па-над Сожам, у вельмі прывабным былым маёнтку князёў Паскевічаў. Пачуццё гісторыі, велічнасці, асаблівай гармоніі ахоплівала ўсіх, хто завітаў сюды хаця б аднойчы...
Гуртком малявання ў Палацы піянераў увесь час кіраваў Валянцін Пятровіч Пакаташкін. Сёння ён ужо заслужаны настаўнік Беларусі. Нават студыя ў Цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва, які з цягам часу замяніў Палац піянераў, носіць імя Пакаташкіна! Платонаў адчуваў і шукаў, што патрэбна менавіта яму, таму Палац піянераў застаўся невялічкім эпізодам у яго жыцці. Але хто ведае, што насамрэч уплывае на станаўленне асобы...
Пасля заканчэння школы Юрый Платонаў трапіў у Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя Баўмана на факультэт ракетабудавання. Але заняткі ў вольны час у Строганаўцы, мусіць, паспрыялі таму, што пасля тэхнічнага ВНУ Платонаў скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Сёння Юрый Платонаў адзін з самых запатрабаваных майстроў нашага горада, сябра Беларускага саюза мастакоў, вопытны і вельмі добры педагог. Сваім удзелам у выставах мастак страціў падлік, колькі іх ужо было: абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя... Шмат у мастака і персанальных вернісажаў.
Вяртанне дадому і праца ў майстэрні пасля шматлікіх пленэраў, выездаў за горад ці ў іншыя краіны ператвараецца ў вялікі ўраджай, свята мастацтва, якім вельмі хочацца падзяліцца з усім наваколлем. Залатое ды ружовае лісце, першыя кастрычніцкія халады переклікаюцца з урачыстым, рознакаляровым жывапісам Юрыя Платонава. Сустрэча гледача з адыходзячай драўлянай архітэктурай беларускай вёсачкі, любымі ўскрайчыкамі Вільнюса, Полацка, Гомеля павінна адбыцца цёплай і цікавай для ўсіх.

Куратар праекта: навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела музея Алена Калугіна, тэл. (232) 50-95-41.
Уваход на выставу па квітках на II паверх цэнтральнай часткі палаца
Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”
Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”
Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”
Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”  Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”

Вернуться назад