Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Новости > Дзень роднай мовы і дзень экскурсавода святкуем разам!

Дзень роднай мовы і дзень экскурсавода святкуем разам!


20 февраля 2020

Дзень роднай мовы і дзень экскурсавода святкуем разам!21 лютага   - дзень багаты на святы. Адзначаюцца Міжнародны дзень роднай  мовы і Сусветны дзень экскурсавода.
Дзень роднай мовы быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе для таго, каб паспрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету.
А дзень экскурсавода быў абвешчаны Сусветнай федэрацыяй асацыяцый экскурсаводаў World Federation of Tourist Guide Associations (WFTGA) у 1990 годзе з мэтай павышэння інфармаванасці шырокай грамадскасці пра важнасць і значнасць працы экскурсаводаў.
21 лютага 2020 г. з 11:00 да 19:00 ўсе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць толькі на беларускай мове!
Паважаныя наведвальнікі, прыходзьце на экскурсію ці на самастойны агляд нашай экспазіцыі палаца. Пры самастойным наведванні для зручнага агляду прапануем вам карыстацца аўдыёгідам на беларускай мове.

 

Пры замове экскурсіі просім звяртацца па тэлефонам:
(0232) 75-80-93, 75-89-11, Vel +375291741911
E-mail: ansambl.rp@mail.ru.   www.palacegomel.by
Святкуем дзень роднай мовы разам!

 


Вернуться назад