Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Образовательные музейные программы > Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы


1 февраля 2019
Міжнародны дзень роднай мовыМову родную беражы.
Мовай роднаю даражы…
А ці ведаеце Вы, што 21-га лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода? Дзень роднай мовы быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе для таго, каб паспрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету. А Сусветны дзень экскурсавода быў абвешчаны Сусветнай федэрацыяй асацыяцый экскурсаводаў World Federation of Tourist Guide Associations (WFTGA) у 1990 годзе з мэтай павышэння інфармаванасці шырокай грамадскасці пра важнасць і значнасць працы экскурсаводаў.
21 лютага ўсе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць толькі на беларускай мове!
Між тым нашы экскурсаводы і навукоўцы падрыхтавалі для вас цікавы майстар-клас! Прыходзьце да нас і атрымайце цікавыя звесткі пра асаблівасці нацыянальнага касцюма і, так званую, вясковую моду.
Падчас мерапрыемства вы даведаецеся пра трансфармацыю касцюма і пра тое, што засталося нам ад продкаў? Некаторыя элементы сёння з’яўляюцца сваеасаблівай унікальнай з’явай. Напрыклад, такі жаночы галаўны ўбор, як намітка. Вы паспрабуеце сябе ў ролі мадэльера і створыце незвычайны варыянт папулярных і сёння жаночых вобразаў.
Запрашаем усіх далучыцца да нас!

Уваходныя квіткі:
Для дарослых – 4 руб. 50 кап.;
Для навучэнцаў - 2 руб. 50 кап.;
Экскурсійнае абслугоўванне:
Для дарослых – 12 руб. 50 кап.;
Для навучэнцаў - 6 руб. 50 кап.;
Майстар-класс – 5 руб. 50 кап.;

Даведкі па тэл.: (0232) 75-89-11, 75-80-93, +37529 174 19 11

E-mail:ansambl.rp@post.gomel.ru, palacegomel@gmail.com
www.palacegomel.by
www.facebook.com/gomelpalaceandparkensemble
vk.com/gomel.palace

 


Вернуться назад