Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Концерты > Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі


1 февраля 2019

Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі27 лютага а 19 гадзіне ў Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў адбыўся канцэрт «Жыццё ў песні. Старонкі «Хатняга спеўніка» Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.
Найлепшыя песні са знакамітага цыкла «Хатні спеўнік» Станіслава Манюшкі прагучалi у выкананні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны КУЧЫНСКАЙ (сапрана) і Іллі СІЛЬЧУКОВА (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў «ВЫТОКІ» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея ФРАЛОВА.
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Імя Станіслава Манюшкі з’яўляецца адным з найвялікшых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, яно адначасова рэпрэзентуе гэтыя дзве культуры і аб’ядноўвае іх.
Гэтай унікальнай праграмай, якая ўсебакова ілюструе жыццё вялікага кампазітара-рамантыка, музычны свет Беларусі распачынае серыю канцэртаў і іншых мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.
Праграма заснавана на важнейшай і, мабыць, самай асабістай грані творчасці Манюшкі – зборніках песень, якія аб’яднаны аўтарам пад сімвалічнай назвай «Хатні спеўнік». З яго старонак можна пачуць і думкі самога класіка, і пабычыць кола яго сяброў, геаграфію вандраванняў, адчуць увесь спектр эмоцый кампазітара. Песні прызначаліся да хатняга ўжытку на розныя акалічнасці штодзённага жыцця чалавека. Іх галоўная мэта – адпавядаць розным настроям і патрэбам сэрца, менавіта таму здзіўляе вельмі багатая іх разнастайнасць. Манюшка з адданасцю пісаў прыгожыя, запамінальныя мелодыі на вершы выдатных паэтаў, сярод якіх Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Каханоўскі, Юзаф Крашэўскі і інш. З вялікага збору «Хатняга спеўніка» (некалькі сотняў песень) – у праграме канцэрта прагучаць самыя характэрныя для творчасці аўтара.


Кошт квітка: 5 руб.
Куратар праекта – старшы навуковы супрацоўнік Курцянок Алена Пятроўна
Даведкі па тэлефонах: 70-33-41, 75-80-93
www.facebook.com/gomelpalaceandparkensemble
vk.com/gomel.palace
ok.ru/gomelpalace
instagram.com/palacegomel
ansambl.rp@mail.ru


Вернуться назад