Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова "Мая Радзіма"
Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова "Мая Радзіма"5 сентября 2018 |
![]() Жывапісныя творы майстра знаходзяцца ў музейных зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музеях і галерэях Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі Літвы, Нацыянальным мастацкім музеі Кітая, карпаратыўных і прыватных калекцыях. У.І. Пракапцоў на працягу двух дзесяцігоддзяў плённа спалучае творчую, навукова-даследчую, адміністрацыйную і грамадскую дзейнасць на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ён – аўтар і куратар шматлікіх музейных праектаў, навуковых каталогаў, кніг і артыкулаў па выяўленчым мастацтве. І ў гэтым шматграннасць яго таленту як адметнай асобы нашай краіны. Сюжэты твораў, прадстаўленых на выставе "Мая Беларусь", – розных часоў, але іх яднае любоў да роднага краю, Бацькаўшчыны, настальгія па сваёй малой Радзіме – вёсцы Жгунская Буда, што на Гомельшчыне, з бацькоўскім домам, садам, рэчкай і дрэвамі. Экспанаты выставы належаць фондам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і асабіста Уладзіміру Пракапцову. Уваход на выставу ўключаны ў кошт квітка на другі паверх цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Куратар выставы: заг. мастацкім аддзелам Ліцвінава Таццяна Фёдараўна тэл. (232) 70-33-40.
Вернуться назад |