Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках

Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках


17 ноября 2017
Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў СувалкахУпершыню ў Гомелі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX-XX стагоддзяў. Сярод аўтараў - вялікія майстры Польшчы - Юліюш Косак (1824-1899), Ян Матэйка (1838-1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836-1893), Максіміліян Герымскі (1846-1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849-1915), Станіслау Віткевіч (1851-1915), Лявон Вычулкаўскі (1852-1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885-1939), Альфонс Карны (1901-1989) і інш.
Выставу адрознівае багатая жанравая разнастайнасць твораў. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і сюжэтныя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.
Асаблівай увагі заслугоўваюць малюнак «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце», выкананы адным з найбуйнейшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя Янам Матэйкай; «Пейзаж» Максіміліяна Герымскага; накіды, эскізыі Станіслава Віткевіча і яго сына і вучня; малюнкі аднаго з прадстаўнікоў мастацтва так званай Другой Рэчы Паспалітай (1918-1939) Станіслава Ігнацы Віткевіча (Віткацы).
Значную частку выставы складаюць яркія прыклады карыкатуры, мастацтва якой атрымала асаблівае прызнанне ў XIX стагоддзі. Гэта вострыя па сваіх характарыстыках і вельмі пластычныя ў графічным вырашэнні карыкатуры Чэслава Садоўскага (1902-1959), дабрадушныя шаржы Юзафа Бліхарскага (1886-1941), напоўненыя мяккім гумарам гратэскі Альфрэда Веруш-Кавальскага.
На выставе прадстаўлены выдатныя ўзоры жанру партрэта: «Партрэт Станіслава Віткевіча» Антонія Піятроўскага (1853-1924), «Партрэт Людвіка Гераніма Морштына» Людаміра Сляндзіньскага (1889-1980), «Партрэт Аляксандра Мана» Зыгмунта Бадоўскага (1875-1959) (1894) і Густава Пілаці (1874-1931) (1911), а таксама аўтапартрэты Браніслава Вішнеўскага (1866-1939), Тадэвуша Болаза (1910-1992), Чэслава Садоўскага.
Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам - творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з'яўляецца прэзентацыяй Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках, размешчаных у Падляшскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.
Падляшскі музей у Беластоку - самая буйная музейная ўстанова ў Падляшскім ваяводстве. Ён быў створаны ў 1949 годзе і ў цяперашні час, акрамя экспазіцыі ў Ратушы ў Беластоку, мае шэсць філіялаў: Гістарычны музей, Музей скульптуры Альфонса Карнага, Музей у Тыкаціне (Вялікая сінагога), Музей палацавых інтэр'ераў у Хорашчы, Музей у Бельску-Падляскім і Музей абразоў у Супраслі. Калекцыю Падляшскага музея складаюць зборы археалагічных помнікаў і выяўленчага мастацтва, яна ўключае творы знакамітых польскіх мастакоў, такіх як Яцэк Мальчэўскі, Вольга Базнаньская, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Ян Цыбіс і Аляксандр Штурман, а таксама работы майстроў віленскага мастацкага роду Балзукевічаў - Ёзэфа і Луцыі. Значнай часткай калекцыі з'яўляецца друкаваная графіка і малюнак.
Акружны музей у Сувалках быў заснаваны ў 1956 годзе. У калекцыі музея знаходзяцца зборы выяўленчага мастацтва, гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Сярод узораў выяўленчага мастацтва творы польскіх майстроў другой паловы XIX стагоддзя, звязаных з мастацкімі коламі Мюнхена, у тым ліку багаты збор жывапісных і графічных работ Альфрэда Веруш-Кавальскага, ураджэнца Сувалак. Філіяламі музея з'яўляюцца Музей імя Марыі Канапніцкай (з 1973) і Цэнтр сучаснага мастацтва - Галерэя Анджэя Струмілы (з 2008), з творчасццю якога наведвальнікі нашага музея змаглі пазнаёміцца ў 2015 годзе.
Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Даведкі па тэлефонах у Гомелі: тэл. (232) 758-911, 703-340.

 

Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках

Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках

Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках   Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках

 


Вернуться назад