Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)

Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)


12 февраля 2015
Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)29 студзеня 2015 года у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адбылося адкрыццё выставы жывапісу гомельскай мастачкі Святланы Наздрын-Платніцкай пад назвай "Радавод".
Святлана Наздрын-Платніцкая адносіцца да ліку тых мастакоў, чыя творчасць заўсёды выклікае цікавасць у гледача. Выпускніца Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава і Ўкраінскага паліграфічнага інстытута імя Івана Фёдарава, вось ужо на працягу 17 гадоў рэалізуе ў жывапісе сваё светаўспрыманне.
Знаходзячыся паміж рэальнай і канцэптуальнай пазіцыямі адлюстравання жыцця, яна шукае грані іх гарманічнага зліцця. Алегорыі і абагульненні мастачкі носяць светлы, лірычны характар, яе маляўнічая пластыка рухомая і разнастайная. Святочна-радаснае ўспрыманне жыцця як найвышэйшай каштоўнасці адчувальна праходзіць праз усе яе творы.
Лейтматывам твораў, якія прадстаўлены на выставе, з'яўляецца любоў аўтара да зямлі сваіх продкаў - Заходняга Палесся. У сваіх маляўнічых працах-навэлах мастачка дзеліцца з гледачом разважаннямі на гэтую тэму, радасцю і моцным духоўным імпульсам. І не толькі.
Найцікавейшым дапаўненнем да мастацкіх твораў з'яўляюцца фотакопii ўнікальных дакументальных матэрыялаў з гiсторыi шляхецкіх родаў Наздрын-Платніцкіх, Вабiшчэвiчаў-Платніцкіх i Качаноўскiх, да якiх належаць бацькi мастачкi. Гэта стала магчымым дзякуючы шматгадовай працы даследчыка Е. Наздрын-Платніцкага. Адкуль мы? Хто нашы продкі? З такімі пытаннямі час ад часу мы звяртаемся да сябе... Радавод мастачкi, якi ўключае імены продкаў, пачынаецца з XVI стагоддзя...

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-19-11, 74-48-24

 

Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)  Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)
Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)
Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)   Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)
Выстава "Радавод" (жывапіс Святланы Наздрын-Платніцкай)

 


Вернуться назад