Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава “І рай і боль на Песеннай зямлі”

Выстава “І рай і боль на Песеннай зямлі”


25 августа 2014
Выстава “І рай і боль на Песеннай зямлі”З 25 ліпеня у выставачнай зале вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў працуе выстава "І рай і боль на Песеннай зямлі". 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь упершыню прэзентуе ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля комплекс графічных твораў беларускіх мастакоў 1920 - 1930-х гг. Выявы гарадоў і вёсак, культавых збудаванняў і этнаграфічныя замалёўкі былі зроблены мастакамі ў час навуковых экспедыцый, якія Беларускі дзржаўны музей здзяйсняў у 1920-я гады разам з Інстытутам беларускай культуры, а таксама ў час самастойных вандровак па краіне.
Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея, выбітныя майстры графікі міжваеннай Савецкай Беларусі М. Філіповіч, Я. Кругер, Г. Віер, А. Астаповіч, А. Тычына, М. Дучыц, М. Аксельрод, М. Горшман, прадстаўнікі Віцебскай мастацкай школы Р. Семашкевіч, М. Пашкевіч, І. Сонкін, графікі Заходняй Беларусі Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, Л. Родзевіч пакінулі вельмі каштоўны матэрыял краязнаўчай тэматыкі, які не страціў актуальнасць па сённяшні дзень. Іх творы яскрава дэманструюць, што нягледзячы на падзел Беларусі у 1921-1939 гг., народ заставаўся адзіным у любві да сваёй Радзімы. "Непадзельнае мастацтва падзеленай зямлі" - так можна ахарактарызаваць спадчыну творцаў гэтага перыяду.
Выстава "І рай і боль на Песеннай зямлі" будзе цікавай прыхільнікам графічнага мастацтва і ўсім, хто неабыякавы да мінулага беларускай зямлі.


Вернуться назад