Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»

Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»

13 марта 2014

Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»Чалавек года ў Беларусі, чалавек года па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы, прафесар, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі... Выставы ў Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Бельгіі, Грэцыі, Італіі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Расіі... Уладзімір Пятровіч Савіч адносіцца да рэдкіх мастакоў, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым, якімі б уражваючымі ні былі дасягненні, ніколі не шукаюць спакою ў творчасці. Магчыма, менавіта таму яго творы заўсёды застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі. Бо кожная карціна - гэта, па сутнасці, дыялог мастака з гледачом, і ў выпадку з Уладзімірам Савічам гэты дыялог настолькі захоплівае гледача-«суразмоўцу», што ў яго ледзь ці атрымаецца адназначна ахарактарызаваць працы мастака. Якія яны - традыцыйныя альбо ўльтрасучасныя? Чаго ў іх больш - гісторыі ці міфа?
На гэтыя пытанні гледачу трэба будзе адказаць самому, і ў кожнага будзе свой, правільны адказ, таму што творы Уладзіміра Савіча прымушаюць задумвацца, шукаць, выступаць суаўтарам кожнай гісторыі, якую аўтар распавёў у фарбах. Вобразы, створаныя мастаком, рухомыя і дынамічныя, як і яркія колеры, якія змяняюць адзін аднаго з імклівасцю эмоцый і ўражанняў; палотны расчыняюцца перад гледачом, як дзверы, якія запрашаюць увайсці і стаць часткай твора. Прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым самі!
Запрашаем усіх на нашу выставу!

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-53-65, 74-19-11

Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»   Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»   Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»

Вернуться назад