Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава «Чыстае, светлае, роднае»

Выстава «Чыстае, светлае, роднае»


8 июля 2013

Выстава «Чыстае, светлае, роднае»4 Ліпеня 2013 г. ў выставачнай зале цэнтральнай часткi палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё выставы «Чыстае, светлае, роднае», на якой прадстаўлены творы сучасных беларускіх мастакоў Уладзіміра Кожуха і Сяргея Бандарэнкi, якія прысвяцілі сябе двум цудоўным відам мастацтва - жывапісу і скульптуры. Працы кожнага з гэтых майстроў валодаюць яркай індывідуальнасцю і высокім майстэрствам выканання.
Лірычныя, далікатныя, бязважкія карціны Уладзіміра Кожуха напоўнены любоўю да беларускай зямлі, яе прыроды, міфаў і легенд нашага краю. Яго творы дораць гледачам цеплыню і адчуванне душэўнага спакою. Значнае месца ў творчасці Уладзіміра Кожуха займаюць партрэты жанчын. Менавіта ў вытанчаных жаночых вобразах мастак паказаў разнастайнасць сапраўдных і шчырых чалавечых пачуццяў, у іх увасобіў свае ўяўленні пра міфічныя сілы прыроды, якія насяляюць беларускую зямлю.
Уладзімір Кожух актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Яго работы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дырэкцыі выстаў Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Мастацкага фонду Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, абласных мастацкіх музеях, прыватных зборах і мастацкіх галерэях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Германіі , Італіі, Францыі, Галандыі, Японіі.
Скульптар Сяргей Бандарэнка таксама часта звяртаецца да міфічных матываў у сваёй творчасці, але большую частку яго калекцыі складаюць скульптурныя выявы коней. Сяргей Бандарэнка - скульптар, які валодае старадаўняй тэхнікай ліцця з бронзы, якая дазваляе захаваць найтонкія нюансы ствараемага вобразу. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова зірнуць на яго працы - яны поўныя жыцця, руху і энергіі ў кожнай рысачцы, захаванай мастаком.
Работы рэзчыка знаходзяцца ў музеях Мінска, Масквы, штата Мінэапаліс (ЗША), у прыватных калекцыях у Германіі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, ЗША, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
Кожны з гэтых майстроў валодае сваім запамінальным стылем, але аб'ядноўвае іх творчасць тое, што іх працы здольныя падарыць гледачам казку, правесці іх у таямнічую і цудоўную краіну, дзе ажываюць фантазіі і здараюцца цуды.

Выстава «Чыстае, светлае, роднае»Выстава «Чыстае, светлае, роднае»Выстава «Чыстае, светлае, роднае»Выстава «Чыстае, светлае, роднае»


Вернуться назад