Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Концерты > Канцэртная праграма “Два стагоддзі беларускай і польскай песні” у Музычным салоне музея

Канцэртная праграма “Два стагоддзі беларускай і польскай песні” у Музычным салоне музея


28 июня 2013

Канцэртная праграма “Два стагоддзі беларускай і польскай песні” у Музычным салоне музея Шырокi гістарычны агляд польскай і беларускай вакальнай лірыкі прадставяць у канцэрце "Два стагоддзі польскай і беларускай песні" 26 чэрвеня а 19.00 гадзіне вядомыя беларускія спевакі: салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Святлана Старадзетка (сапрана) і Андрэй Хмызаў (бас-барытон).
Слухачы атрымаюць магчымасць пачуць на мове арыгіналу рамантычныя песні класіка польскай і сусветнай музыкі Фрэдэрыка Шапэна, знакамітыя арыі стваральніка польскай класічнай оперы Станіслава Манюшкі, што нарадзіўся і два дзесяцігоддзі пражыў на Беларусі, часткі з вакальных цыклаў Мечыслава Карловіча, творчасць якога разам з іншымі кампазітарамі "Маладой Польшчы" з'явілася значным крокам да абнаўлення вакальнай мініяцюры ў яе руху ад рамантызму да новай стылістыкі XX стагоддзя. Музычныя плыні імпрэссіянізму, нэафальклярызму і нават мінімалізму прадстаўлены творамі выбітных і шырока вядомых у свеце кампазітараў Ігнацыя Падэрэўскага, піяніста-віртуоза і грамадскага дзеяча, што пэўны час узначальваў польскі ўрад, класіка польскай музыкі XX стагоддзя Караля Шыманоўскага і найвыдатнейшага прадстаўніка еўрапейскага музычнага мадэрнізму Вітольда Лютаслаўскага, стагоддзе ад дня нараджэння якого шырока адзначаецца ў 2013 годзе. На прыканцы праграмы прагучаць некалькі частак з вакальнага цыкла на вершы А.Фэта сучаснага беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна, які прымае ўдзел у выкананні ўсёй праграмы канцэрта ў якасці канцартмайстара.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Кошт білетаў: 40 000 руб, 45 000 руб.
Даведкі па тэлефоне: 70-33-41; 74-19-11


Вернуться назад